21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У офісе ТБМ адбылася першая нацыянальная дыктоўка

26.08.2009 09:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


15 сакавіка ў Мінску ў офісе грамадскага аб`яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) адбылася першая дыктоўка па беларускай мове ў рамках агульнацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзел у ёй узялі каля 20 чалавек — культурныя дзеячы, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі і замежных дыпламатычных місій.

Часовы павераны Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак, прэс-сакратар пасольства Польшчы Моніка Садкоўска, саветнік пасла Літвы Дарыус Віткаўткас, пасол Украіны Ігар Ліховы прачыталі ў перакладзе на беларускую вершы паэтаў сваіх краін пра мову. Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс прачытаў у перакладзе на англійскую мову адзін з санетаў Янкі Купалы.

Дыктоўку яе ўдзельнікам зачытвала выкладчыца беларускай мовы больш чым з 30-гадовым стажам з Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, намеснік старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч. У якасці тэксту была выбрана прадмова Францішка Багушэвіча да яго кнігі «Дудка беларуская».

Ініцыятар агульнанацыянальнай дыктоўкі, палітолаг Уладзімір Падгол сказаў: «Гэта падзея — дэманстрацыя таго, што беларускую мову любяць, шануюць і што яна жывая. І гэта толькі першае мерапрыемства агульнанацыянальнай падзеі, якая мае назву «Першая нацыянальная дыктоўка».  

Ён нагадаў, што масавая дыктоўка пройдзе таксама 23 сакавіка. «Я ведаю, што 21 сакавіка падобная дыктоўка адбудзецца ў Вільнюсе ў будынку Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і ў іншых краінах, у тым ліку ў Латвіі і Венгрыі», — паведаміў У.Падгол.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў зазначыў, што гэта мерапрыемства чарговы раз паказвае, што ХХІ стагоддзе — гэта не толькі век глабалізацыі, але і век развіцця рэгіянальных культур і моў. «Беларусь стала настолькі вядомай краінай, што яе самабытную мову ўшаноўваюць і ў суседніх краінах, і ў далёкіх еўрапейскіх краінах, і ў ЗША, — сказаў кіраўнік ТБМ. — Выстаяўшы перад усімі выпрабаваннямі, беларуская мова не толькі захавалася, але і развіваецца паводле сваіх законаў, якія ніякія ўлады не змогуць адмяніць».

Кіраўнік аддзялення ў Мінску пасольства Швецыі ў Маскве Стэфан Эрыксан зазначыў, што вельмі любіць беларускую мову і ўзяў удзел у гэтай дыктоўцы, каб паказаць сваё стаўленне да яе. «Хоць у Швецыі ніколі не стаяла пытанне мовы, але для мяне, як для носьбіта малой еўрапейскай мовы, кожная мова важная і шаноўная. І калі хоць нейкім чынам маё такое стаўленне да беларускай мовы некага натхніць, я буду вельмі задаволены», — адзначыў дыпламат.

Нагадаем, агульнацыянальная дыктоўка па беларускай мове будзе праводзіцца 23 сакавіка кожную гадзіну з 10.00 да 18.00. Яе пераможцы атрымаюць розныя прызы. Фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі мяркуецца прадэманстраваць у Беларусі і тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 сакавіка ў Мінску ў офісе грамадскага аб`яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) адбылася першая дыктоўка па беларускай мове ў рамках агульнацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика