У Гомелі бел-чырвона-белы сцяг правісеў цэлы дзеньУ Гомелі на даху чатырохпавярховага жылога дома на вуліцы Савецкай, 21 невядомыя асобы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Гэта літаральна за сто крокаў ад гарвыканкама. Па ўсяму відаць, сцяг быў усталяваны 15 сакавіка ўвечары, калі святкаваўся Дзень Канстытуцыі. Гараджане схільны бачыць у гэтым почырк знакамітага на ўсю краіну Мірона. Да апошняга часу Мірон вывешваў гістарычныя нацыянальныя сцягі часцей за ўсё на Віцебшчыне. Адзін з дэмакратычных актывістаў, які не пажадаў афішаваць сваё імя, але перадаў карэспандэнту БелаПАН фотаздымак сцяга, мяркуе, што хутчэй за ўсё вядомы на Віцебшчыне Мірон прыехаў пагасціць на Дзень Канстытуцыі ў горад над Сожам. На знак свайго візіту ён і ўсталяваў на цэнтральнай вуліцы “правільны дзяржаўны сцяг”. 16 сакавіка бел-чырвона-белы сцяг правісеў над будынкам увесь светавы дзень. У прыцемку яго знялі з дапамогай спецтэхнікі выратавальнікі рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі на даху чатырохпавярховага жылога дома на вуліцы Савецкай, 21 невядомыя асобы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. |
|