25 сакавіка ў Вільні святкуюць Дзень беларускага яднання90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі сёлета ў Вільні будуць адзначацца не ў асобных суполках і арганізацыях, як раней, а як агульнае свята, як Дзень беларускага яднання. Як паведамляе Беларуская грамада горада Вільні, такім чынам будзе адноўленая даваенная традыцыя, калі ў дзень 25 сакавіка ў Вільні праходзілі агульная малітва за Беларусь, урачысты сход, канцэрт і шэсце. У такі дзень забываліся палітычныя падзелы і асабістыя амбіцыі, а ўся беларуская грамада пачувалася адным цэлым. Гэтак мяркуецца зрабіць і сёлета. А 12-й гадзіне адбудзецца ўскладанне вянка да помніка стваральнікам БНР братам Івану і Антону Луцкевічам на могілках Роса. А 15-й гадзіне распачнецца Урачысты сход і святочны канцэрт у віленскім Доме настаўніка. Пасля канцэрта публіка рушыць шэсцем да Базыльянскіх муроў, дзе а 17.30 у царкве Святой Тройцы адбудзецца супольная малітва за Беларусь. Арганізуюць Дзень беларускага яднання вядомыя віленскія дзеячы разам са студэнтамі гарадскіх універсітэтаў і проста неабыякавымі да незалежнасці Беларусі людзьмі – бізнесоўцамі, педагогамі, журналістамі. Дэвіз сёлетняга свята: «Будзьма разам у гэты дзень!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі сёлета ў Вільні будуць адзначацца не ў асобных суполках і арганізацыях, як раней, а як агульнае свята, як Дзень беларускага яднання.
|
|