Беларус пераблытаў накірунак на нямецкім аўтабане
Паводле прадстаўнікоў нямецкай дарожнай паліцыі, якія працуюць на трасе А33, з падобным інцыдэнтам яны сутыкнуліся ўпершыню. Абышлося без цяжкай аварыі.
31-гадовы беларус ехаў на сваім грузавіку ў бок гораду Білефэльд, што ў зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія. На сыстэматычныя папярэджаньні паліцыянтаў адносна таго, што ён пераблытаў трасу, кіроўца ніяк не рэагаваў. Машыны, якія ішлі насустрач беларускаму аўтамабілю, мусілі ўсяляк ухіляцца. Час ад часу ўхіляўся беларус, потым ён стаў выкарыстоўваць паласу абгону. Нарэшце нямецкія паліцыянты вымушаны былі часова заблякаваць рух на аўтабане. Кіроўца спыніўся толькі пасьля таго, як транспартная паліцыя, якая ехала ў тым жа напрамку, аднак на супрацьлеглай частцы дарогі, пачала інтэнсіўна сыгналіць і жэстыкуляваць. Як высьветлілася, кіроўца быў п’яны. Пры затрыманьні ён нават аказаў супраціў. Дасьледаваўшы грузавік, паліцыя знайшла сьвежыя сьляды аварыі. Усе акалічнасьці будуць высьвятляцца. Кіроўцу чакае судовы працэс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прадстаўнікоў нямецкай дарожнай паліцыі, якія працуюць на трасе А33, з падобным інцыдэнтам яны сутыкнуліся ўпершыню. |
|