Беларускую Піпі Доўгуюпанчоху прадставіць дачка Астрыд ЛіндгрэнСусветны бестселлер Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» y перакладзе на беларускую мову ў Менску прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман. 10 красавіка ў 17.30 у мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя першага беларускага перакладу аповесці. Беларуская мова — 64-ая, якой валодае гераіня кнігі шведскай пісьменніцы. Акрамя дачкі Астрыд Ліндгрэн, у прэзентацыі возьме ўдзел вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс. Прэзентацыя арганізавана аддзяленнем пасольства Швецыі y Менску пры падтрымцы Шведскага інстытута, сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны бестселлер Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» y перакладзе на беларускую мову ў Менску прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман. 10 красавіка ў 17.30 у мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр.
|
|