24-27 красавіка ў Мінску пройдзе “Дударскі фэст-2008”
Беларусь - цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. Акрамя беларускіх дудаў, беларускія майстры вырабляюць таксама шведскія sakspipa і нямецкія dudelzak. У Мінску актыўна дзейнічае Дударскі клуб. Традыцыйныя дудары Беларусі аб’яднаны ў Дударскае братэрства св. Васіля. Рыхтуецца да выдання першы нумар альманаха “Dudar”.
З 1992 г. у Мінску праводзіцца Міжнародны “Дударскі фэст” (з 2006 - штогадовы). Фэст з’яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй Еўропе, прысвечаным дудзе. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія, нямецкія, літоўскія і латышскія дуды. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў - ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Пры перавазе маладзёжнай публікі, фэст прыцягвае ўвагу людзей розных узростаў і паходжання. Правядзенне фэсту з’яўляецца грамадскай ініцыятывай, але спрыяе супрацоўніцтву з дзяржаўнымі структурамі - асобнымі музыкамі, ансамблямі і майстрамі Дзяржаўнага універсітэта культуры. Фестываль традыцыйна выклікае ўвагу СМІ, у тым ліку замежных. Фестываль адбываецца ў красавіку - прымеркаваны да адзначэння Вялікдня (Пасхі), калі паводле ўнікальнага беларускага абраду “валачобніцтва” адбываецца абыход дамоў з дудой і спевамі. У межах фэсту адбываюцца навуковыя канферэнцыі пад агульнай назвай “Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы”, матэрыялы канферэнцый друкуюцца ў папулярнай і навуковай прэсе. Канферэнцыі традыцыйна адбываюцца на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася (Валожынскі раён). У “Дударскім фэсце 2008” будуць удзельнічаць дудары з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Балгарыі і Новай Зеландыі. Вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце славутага гурта “Fidelius” (Германія). Спецыяльны госць - дударка славутага гурта “Аuli” Ліанэ Барбо (Эстонія). Па выніках фэста плануецца выданне зборніка дакладаў канферэнцыі, запіса фэста на аўдыё і выпуск відэа-фільма “Дударскі фэст 1992-2008”. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь - цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. |
|