21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.By. Прапаганда

26.08.2009 10:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. Чаму людзі лічаць, што займацца прапагандаю можа кожны, хто верыць у ідэю? Чаму яны ніяк не зразумеюць, што займацца палітычнай прапагандаю трэба прафесійна? Палітаматары толькі шкодзяць. Яны шкодзяць, хаваючыся за словы пра веру і адданасць, а гэта — гнюсна. Пра дзейнасць прапагандзюкоў я крыху і распавяду.

Калі ўмоўна падзяліць усіх палітыкаў на монстраў і фрыкаў, можна ўбачыць, што, дзеля поспеху ў палітжыцці, палітмонстрам варта дадаваць манстраідальнасці, а палітфрыкам — фрыкавасці. Тутэйшыя прапагандзюкі робяць усё роўна наадварот, яны спрабуюць з палітмонстра Пазняка зляпіць фрыкадэльку з надпісам Z!, а палітфрыку Крыжаноўскаму намагаюцца падмаляваць рысы напаліёнаабрыснага монстрыка. Такую дзейнасць паліттэхнолагаў-недарэкаў інакш як дэскрыдытацыйнай і не назавеш. А тое, што яны робяць памылкі з-за ўласнай недасведчанасці альбо дурасці, ніякім чынам іх не апраўдвае. Такая памылка абярнулася катастрофаю для палітфрыка Казуліна. Вясёлы аматар ігры на балалайцы наслухаўся прапагандзюкоў і пачаў выдаваць сябе за крутога байца, які можа адным ударам збіць з ног любога са сваіх ворагаў. Толькі фрык не здатны стаць монстрам, а калі ён гэта і паспрабуе зрабіць, дык вокамгненна ператворыцца ў нікчэмнасць, бо страціць усё, нават сваю здатнасць трэнькаць на любай сэрцу балалайцы.

Усялякая дзейнасць, у тым ліку і прапаганда, вымагае адпаведных жэстаў і рухаў. Калі адпаведнасць ігнаруецца, дзейнасць робіцца абсурднай і смешнай.

Некалі даўно мастак Кішчанка атрымаў замову на аздабленне опернага тэатру. Сума ганарараў складала каля мільёну савецкіх рублёў. Фантастычныя грошы, бо сярэдні заробак звычайнага грамадзяніна быў рублёў сто пяцьдзесят на месяц. Савецкая машына манументальнай прапаганды не шкадавала рублёў на ўслаўленне камуністычнай ідэі. Але Саша Кішчанка скеміў, што мільён рублёў у адных руках выглядае як замнога. Ён можа і ўзяў бы той мільён адразу, але ж увішных прапагандзюкоў і без Кішчанкі хапала. Ды і газета «Ізвестія» апублікавала зласлівы фельетон пра Сашу — «Пэндзль ад сейфу». Карацей, Саша Кішчанка вырашыў паспрабаваць дзяліцца. На мастацкай радзе Саша зрабіў заяву. Ён прапанаваў упрыгожыць тэатральнае фае бюстамі вялікіх беларускіх кампазітараў. Каб праект рэалізаваўся, трэба было ўсяго-нічога — зацьвердзіць спіс імёнаў гэтых самых вялікіх беларускіх кампазітараў. Мастакі-прапагандзюкі нават паспрабавалі такі спіс скласці. Яны згадвалі і Лучанка, і ансамбль «Песняры»… Але нават з поўным складам тых легендарных «Песняроў» ніяк не збіралася патрэбная лічба. Прапагандзюкі спрабавалі скараціць лічбу вялікіх кампазітараў, але лічба ніяк не скарачалася, бо ў фае было якраз сорак круглых медальёнаў, у якіх і планавалася з’яўленне бюстаў. Ад ідэі з бюстамі прапагандзюкі адмовіліся; фрык-мастак Саша атрымаў свой запаветны мільён за габелены і шкоды не нарабіў, што вельмі важна ў мастацтве манументальнай прапаганды. Таму Сашу Кішчанку можна назваць праўдзівым прафесійным прапагандыстам, а не гнюсным прапагандзюком.

Зразумела, што ход з вялікімі беларускімі кампазітарамі ён прыдумаў, каб абгуляць аматараў і дурняў. Пакуль дурні лічылі да сарака, Кішчанка далічыў да мільёну.

Зараз, калі я гляджу на сучасную палітычную палітру Беларусі, дык бачу не адсутнасць палітыкаў, а бачу адсутнасць праўдзівага прапагандыста. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика