У Канзасе адкрылі беларускі навуковы цэнтар
У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.
Цэнтар адкрыўся пры Паўднёва-Заходнім каледжы. У суботу адбылася яго прэзэнтацыя пры ўдзеле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, экс-старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг. Адзін з ініцыятараў стварэньня цэнтру, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, назваў дзьве яго асноўныя мэты. Па-першае, дапамогу амэрыканскім дасьледчыкам у вывучэньні як гісторыі, гэтак і сучаснага становішча ў Беларусі. У той час як даўно працуюць цэнтры па вывучэньню сытуацыі ва Ўкраіне, Расеі і Польшчы, Беларусь шмат у чым застаецца terra incognita для амэрыканскіх дасьледчыкаў. Другая, ня менш важная, мэта - гэта дапамога беларускім навукоўцам, іх стажыроўкі ў ЗША, у тым ліку і выкладчыцкая праца на пэўны тэрмін. На думку Дэйвіда Суорца, гэта паспрыяе бліжэйшаму знаёмству беларусаў з амэрыканскай сыстэмай вышэйшай адукацыі. У плянах цэнтру і выдавецкая дзейнасьць. Падчас адкрыцьця цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі канадзкай дасьледчыцы, прафэсара Ўнівэрсытэту Ватэрло Зінаіды Гімпелевіч "Беларуска-яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя". Пры цэнтры створаныя бібліятэка і архіў, куды перададзеныя ўжо і кнігі зь бібліятэкі Радыё Свабода. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў. |
|