Кветнiк у красавiку
Кветнiк у красавiку
Нарцысы, гiацынты, цюльпаны i ўсе цыбульныя раслiны трэба падкармiць поўным мiнеральным угнаеннем (30 г амiячнай салетры, 20 г суперфасфату, 30 г калiйнай солi на 1 кв. м). Глебу памiж радкоў падрыхлiце. У адкрыты грунт высявайце наготкi, астры, мак, эшольцыю, алiсум, тагецiс, разяду, касмею. У кветнiк садзяць ружы. Перад пасадкай абразаюць сякатарам пашкоджаныя цi надломленыя каранi. Рамантантныя ружы таксама абразаюць, пакiдаючы на кожным здаровым парастку па 6—8 пупышак, чайна-гiбрыдныя абразаюць коратка, да 2—3 пупышак. У пляцiстых i паркавых руж выразаюць падсохлыя i слабыя галiнкi. Каб раслiны пасля iнтэнсiўнай абрэзкi не падсыхалi, акучваюць iх так, каб абрэзкi былi поўнасцю пакрытыя зямлёй. Канец красавiка — лепшы час для чаранкавання флёксаў. Калi парасткi флёксаў дасягаюць 5—8 см, iх выламваюць i высаджваюць на градкi па схеме 4х4 см, прыкрываючы шчытамi i сiстэматычна апырскваючы. Яны ўкараняюцца праз 3—4 тыднi. У канцы красавiка высаджвайце гладыёлусы, мантбрэцыю. Клубнецыбулiны i дзеткi гэтых раслiн перад пасадкай звычайна замочваюць на двое сутак у цёплай вадзе для таго, каб лепш прарасталi. Зямлю вакол клематысаў, якiя перазiмавалi, асцярожна падрыхлiце, каб не пашкодзiць каранёвыя парасткi, якiя цягнуцца да святла. У добра ўгноеную глебу высадзiце вяргiнi, зрэшты, вялiкiя кусты мэтазгодна падзялiць. Супраць тлi, белакрылкi, трыпсаў, кляшчоў апырскваюць 2-працэнтным растворам карбафосу, ад мучнiстай расы — 0,1-працэнтным растворам якога-небудзь фунгiцыду або 0,5-працэнтнай суспензiяй серы. Каб захаваць ружы ад шкоднiкаў i хвароб, абрэзаныя часткi спалiце, а кусты i глебу вакол iх апырскайце 1-працэнтным растворам селiну цi 5-працэнтным растворам жалезнага купарвасу. Глебу ў радках перакапайце, шкоднiкi i ўзбуджальнiкi хвароб, якiя зiмавалi на паверхнi глебы, акажуцца засыпанымi зямлёй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарцысы, гiацынты, цюльпаны i ўсе цыбульныя раслiны трэба падкармiць поўным мiнеральным угнаеннем (30 г амiячнай салетры, 20 г суперфасфату, 30 г калi
|
|