21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Небяспечны шкоднік парэчак

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Небяспечны шкоднік парэчак

Адзiн з самых небяспечных шкоднiкаў чорных парэчак — пупышкавы клешч, якi паражае ўсе вiды парэчак, ён развiваецца ўнутры пупышак. Пры харчаваннi выдзяляе са слiнай у тканку раслiны галаўтваральныя рэчывы, у вынiку пупышкi нармальна не развiваюцца. Вясной такiя пупышкi не распускаюцца i засыхаюць.

Клешч небяспечны яшчэ i тым, што з’яўляецца пераносчыкам вiруса, якi выклiкае махровасць парэчак. Шкоднiк можа распаўсюджвацца пры чаранкаваннi парэчак, а таксама з дапамогай ветру, дажджу i насякомых. Зiмуе пупышкавы клешч унутры пашкоджаных пупышак. Калi сярэднясутачная тэмпература ўстанаўлiваецца плюс 5 градусаў, пачынаецца яйкакладка i развiваецца новае пакаленне ўнутры заражаных пупышак. З’яўленне самак новага пакалення супадае з масавым цвiценнем парэчак. У пачатку цвiцення раннiх гатункаў пачынаецца масавая мiграцыя кляшчоў. Яны выходзяць са старой пупышкi, распаўзаюцца па раслiне, пранiкаюць у пупышкi, якiя нанава фармiруюцца, дзе i працягваюць развiццё. Каля месяца лiчынкi растуць, а затым пачынаюць актыўнае размнажэнне ўнутры заражанай пупышкi. Да канца лета заражаныя пупышкi прыкметна выдзяляюцца. Размнажэнне ўнутры новых пупышак працягваецца да кастрычнiка. За год клешч дае пяць пакаленняў. Каб папярэдзiць заражэнне пры закладцы плантацый парэчак, трэба выкарыстоўваць, па-першае, здаровы пасадачны матэрыял. Каб абеззаразiць чаранкi, трэба апусцiць iх у гарачую ваду (45 °С) на 15 хвiлiн. Вясной, да распускання пупышак (сакавiк—пачатак красавiка) право- дзяць выкарчоўку i спальванне моцна заражаных кустоў, выразаюць заражаныя парасткi, збiраюць i знiшчаюць паражоныя пупышкi парэчак. Перад самым цвiценнем супраць кляшчоў-мiгрантаў трэба правесцi апырскванне калоiднай серай з разлiку 10—20 г на куст. На прысядзiбных участках сярод кустоў рэкамендуецца вырошчваць часнок i цыбулю. Фiтанцыды гэтых раслiн адпужваюць кляшча. Настой часнаку таксама выкарыстоўваецца для апырсквання. Для гэтага 50—80 г часнаку старанна расцiраюць, затым размешваюць у 10 л вады i гэтай суспензiяй апрацоўваюць кусты адразу пасля цвiцення, паўтараюць 2—3 разы з iнтэрвалам у 5—7 дзён.

Свежыя галiнкi чорнай бузiны таксама адпужваюць кляшча.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых небяспечных шкоднiкаў чорных парэчак — пупышкавы клешч, якi паражае ўсе вiды парэчак, ён развiваецца ўнутры пупышак. Пры харчаваннi выдз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика