Пажарныя затрымалі злачынцу
Пажарныя затрымалі злачынцу
Пажарныя з вёскi Астроўна Бешанковiцкага раёна Аляксандр Скарынкiн i Павел Самойлаў затрымалi 39-гадовага раней судзiмага, якi скраў з касы сельскай крамы больш за 153 тысячы рублёў. Каля 17 гадзiн нецвярозы скраў з крамы спажывецкай кааперацыi "Прыазёрны" грошы i пабег. — Мой калега Аляксандр Скарынкiн — камандзiр аддзялення жыве побач з крамай. Ён хутка разабраўся ў сiтуацыi i пачаў даганяць злачынцу. А мая жонка, якая працуе ў гэтым магазiне, патэлефанавала мне, i я выехаў насустрач на асабiстым аўто. Так мы яго i затрымалi. Кiраўнiцтва Бешанковiцкага РАУС вырашыла прэмiраваць пажарных за знаходлiвасць. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Пажар на "Гарызонце" На пачатку дванаццатай дня ў аўторак у адным з цэхаў ААТ "Гарызонт", дзе iдзе рэканструкцыя, пачаўся пажар. Выратавальнiкам прыйшлося эвакуяваць з цэха 40 чалавек. Прычынай узгарання стала парушэнне правiлаў бяспекi пры зварцы. Iгар ГРЫШЫН. Жыхары Слонiма асуджаны за падрыхтоўку забойства школьнiцы Аб гэтым паведамiлi ў Генеральнай пракуратуры Беларусi. Была разгледжана крымiнальная справа па абвiнавачаннi Мартынава С.В. i яго сужыцелькi Шуба-бы Ж.Р. у арганiзацыi забойства непаўналетняй сваячкi першага. Мэтай плануемага злачынства было авалоданне доляй жылплошчы дзяўчынкi ў кватэры, атрыманай у спадчыну. Абвiнавачаныя занялiся пошукам выканаўцы забойства школьнiцы. Пасля атрымання гэтай iнфармацыi адзiн з супрацоўнiкаў упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй (УБАЗiК) па Гродзенскай вобласцi пад выглядам магчымага выканаўцы сустрэўся з заказчыкам, якi паабяцаў заплацiць $600 за ўчыненне злачынства. Пасля iнсцэнiроўкi забойства i перадачы грашовага ўзнагароджання заказчык быў затрыманы. У адносiнах да яго i сужыцелькi была ўзбуджана крымiнальная справа. У ходзе папярэдняга i судовага следства абодва абвiнавачаныя былi прызнаны вiнаватымi i асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волi кожны. "Заяц" з нажом Размова пойдзе пра пасажыра, якi ў вячэрнi час ехаў у аўтобусе на добрым падпiтку. Бiлет набыць у кандуктара ён катэгарычна адмовiўся, i калi тая пачала настойваць на сваiм, ён адказаў мацюкамi. Адзiн мужчына спрабаваў нагадаць "зайцу" пра яго грамадзянскi абавязак, прасiў яго паводзiць сябе прыстойна, i гэта выклiкала, як выявiлася пазней, у неаднаразова судзiмага хулiгана злосць. Ён дастаў з кiшэнi нож i пачаў пагражаць iм. Тут у справу ўмяшалiся i iншыя пасажыры, якiя прапанавалi вадзiцелю аўтобуса заблакiраваць дзверы, пасля чаго быў выклiканы нарад мiлiцыi. Хулiган змешчаны ў Гомельскi iзалятар часовага ўтрымання. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажарныя з вёскi Астроўна Бешанковiцкага раёна Аляксандр Скарынкiн i Павел Самойлаў затрымалi 39-гадовага раней судзiмага, якi скраў з касы сельскай к |
|