21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя тыя людзi

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны вярнулiся ў знiшчаную Чарнобылем вёску i адрадзiлi яе на новым месцы 

Шэрыя бетонныя сцены з чорнымi дзiркамi пустых вокнаў – былы будынак старой школы. Лiтаральна праз якiхсьцi пяцьдзесят метраў абрыс яшчэ аднаго пакiнутага будынка – таксама школы, на гэты раз новай. 

— I года ў ёй дзецi не правучылiся, прыйшлося з’язджаць, — тлумачыць першы намеснiк старшынi Касцюковiцкага райвыканкома Генадзь Баханаў. 

Для жыхароў Касцюковiцкага раёна сталi ўжо звыклым вiдовiшчам i пакiнутыя хаты, i жоўтыя насыпы з пяску замест дамоў, зусiм як на могiлках. Гэта i ёсць могiлкi. Але не людзей – вёсак. У свой час радыяцыяй было забруджана 49 працэнтаў тэрыторыi раёна. Многiя вёскi падлягалi абавязковаму адсяленню. Сярод iх i Саматэвiчы, куды мы прыехалi з Генадзем Рыгоравiчам. Дарэчы, недзе тут была i яго родная хата. 

— Вось гэты насып – аптэка, гэты – клуб, кнiжны магазiн... Вялiкая была вёска, — працягвае сваю невясёлую экскурсiю мой суразмоўца. – I знакамiтая. Тут, лiтаральна на беразе рэчкi Чарнавуткi, стаяў дом, у якiм нарадзiўся i жыў наш славуты зямляк Аркадзь Куляшоў. Зараз ад хаты паэта застаўся толькi фундамент... 

Мы праязджаем далей, на некалькi хвiлiн спыняючыся каля царквы, якая звонку яшчэ не згубiла сваёй велiчнасцi i прыгажосцi. 1842 год – значыцца на яе фасадзе. Але з блiзкай адлегласцi робiцца зразумела, што чарнобыльская трагедыя не абмiнула i храм. 

Пасля таго, што ўбачыла ў Саматэвiчах, дзiўна было сустрэць тут людзей. Але яны ёсць. Жывуць, працуюць у суседнiм калгасе. Нехта не захацеў пакiдаць родную хату, нехта перабраўся з роднымi на чыстую тэрыторыю, але не вытрываў i вярнуўся. Iван Гарбуноў паўтара года, як на пенсii. Прыехаў у родную вёску даглядаць дзевяноста­пяцi­га­довую мацi. 

— Як жа чалавека адарваць ад зямлi, на якой прайшло ўсё жыццё? – тлумачыць ён выбар старой жанчыны. – Хочацца жыць там, дзе нарадзiўся. Душа дадому iмкнецца. Ды i не адны мы тут такiя, двароў дзевяць-дзесяць набярэцца. 

Быццам у пацвярджэнне гэтых слоў, з’яўляецца i яшчэ адна жыхарка Саматэвiчаў, Надзея Раманава. 

— Мясцовыя ўлады нас не пакiдаюць, — адказвае яна на маё пытанне. – Два разы на тыдзень прыходзiць аўталаўка, пошту носяць, палiва прывозяць... А што яшчэ трэба? Толькi вось, як прыеду да дзяцей у госцi, нiяк не спiцца, усё думаю, як тут мая хацiнка без мяне стаiць. Нельга мне без роднай вёскi... 

Трыццаць кiламетраў – i мы ў Новых Саматэвiчах. Пабудаваны пасёлак спецыяльна для жыхароў тых самых Саматэвiчаў, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС, таму i назву яму далi такую, каб людзi на свае каранi не забывалiся. Калi ў 1992 годзе сюды перабiралiся, тут было 130 дамоў. Сёння Новыя Саматэвiчы – аграгарадок з насельнiцтвам каля тысячы чалавек. Iнфраструктура не горш, чым у горадзе: два магазiны, школа, дзiцячы садок, Дом быту, банк, пошта, маладзёжнае кафэ... 

Заходзiм у клуб. Разгаварылiся з яго загадчыцай Iрынай Гобаравай, аказалася – дачка таго Iвана Гарбунова, якога сустрэлi ў старых Саматэвiчах. Перадалi весткi ад бацькi. 

— Наша моладзь надзiва актыўная, дома не сядзiць, — расказвае Iрына. – Бiльярд працуе кожны дзень, танцавальныя вечары – па выхадных, у клубе дзейнiчае пяць гурткоў. А нашы творчыя калектывы не толькi выступаюць на святах у пасёлку, але i выязджаюць з гастролямi па раёне, штогод удзельнiчаюць у раённым фестывалi “Белы бусел”... 

Загадчыца бiблiятэкi Маргарыта Круковiч родам з суседнiх Клiмавiчаў, трапiла ў Новыя Саматэвiчы па размеркаванню i не шкадуе. Спачатку жыла ў iнтэрнаце, зараз атрымала аднапакаёвую кватэру.  

Сёння бiблiятэка ў аграгарадку прапануе сваiм наведвальнiкам не толькi лiтаратуру. Дзякуючы платным паслугам адсюль можна выйсцi ў Iнтэрнет. Падлеткi часцяком заглядаюць, каб правесцi час за камп’ютэрнымi гульнямi, а выходзяць з поўнымi сумкамi кнiжак... 

На самым прыметным месцы ў бiблiятэцы – летапiс вёскi Саматэвiчы. Яшчэ той, старой, што за трыццаць кiламетраў адсюль. Вёска жыве. “Самыя тыя людзi вярнулiся” – так тлумачыць летапiс з’яўленне яе назвы. А чаму б i не? Можа, калi-небудзь прыйдзе час, i на беразе невялiчкай рэчкi Чарнавуткi зноў паселяцца людзi. Нашчадкi тых, хто вымушаны быў адсюль з’ехаць... 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны вярнулiся ў знiшчаную Чарнобылем вёску i адрадзiлi яе на новым месцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика