21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Радуніцу ў абед плачуць, а ўвечары скачуць

26.08.2009 10:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак беларусы святкуюць Радуніцу. У кожным сезоне напрацягу года ёсць такі дзень. І увесну ён прымеркаваны да Вялікадня. Могілкі наведвалі не абавязкова на Радуніцу. Гэта магло адбывацца і непасрэдна на Вялікдзень. І на наступны дзень у панядзелак пасля Вялікадня. І ў чацвер - так званы Вялікдзень памерлых. Радуніца, гаворыць этнограф Ірына Махоўская, - найбольш пашыраны дзень для наведвання могілак.

Мара Нальшанская, Віталіна Грахоўская

Ірына Махоўская: “Адзначаўся ён заўсёды на дзевяты дзень так званай паміннога тыдня. Гэта аўторак праз тыдзень пасля Вялікадня. Дзевяць - гэта сакральная лічба ва ўсходніх славянаў. Напрыклад, абавязкова на дзевяты дзень памінаюць нябожчыка. Менавіта дзевяць дзён павінна была знаходзіцца ў ложку парадзіха пасля нараджэння дзіцяці”.

Большасць навукоўцаў сыходзяцца на тым, што слова “Радуніца” паходзіць ад слова “рада”, “радзіцца”. У гэты дзень беларусы звярталіся да продкаў з просьбай спрыяць новаму ўраджаю. І нягледзячы на тое, што сёння свята цесна звязанае з хрысціянствам, яно мае яшчэ паганскія карані. Працягвае Ірына Махоўская: “Структура гэтага свята нагадвае старажытныя трызны, калі жалобныя мерапрыемствы змяняліся весялосцю і гульнямі для таго, каб зацвердзіць жыццё. І таму ў гэты дзень казалі: “З раніцы працуюць, у абед плачуць, а вечарам скачуць”. З раніцы займаліся справамі. У абед ішлі ў царкву, там паміналі нябожчыкаў і адпраўляліся на могілкі. Непасрэдна на могілках рассцілалі абрус, сядалі каля магілаў, каталі велікоднае яйка па магіле са словамі “Хрыстос уваскрос!” Пасля гэтага разыходзіліся па дамах. Там працягвалася святкаванне, але ўжо ў вясёлым духу”.

Свята такой старажытнасці проста не можа быць уласцівым толькі аднаму народу. Таму Радуніца - гэта агульнае свята для ўсіх усходніх славянаў. Усе асноўныя язычніцкія святы былі потым сумешчаныя са святамі хрысціянскімі. Хаця на пачатку, як сказала Ірына Махоўская, царква супрацьстаяла Радуніцы.

“Спачатку стоглаў царкоўны забараняў Радуніцу. Таму што гэта былі непатрэбныя трызны, якія не ўкладаліся ў хрысціянскія межы. А з цягам часу адбываецца сінтэз старой рэлігіі і сучаснай рэлігіі. Нейкія народныя традыцыі, старыя традыцыі накладваюцца і сумяшчаюцца з традыцыямі хрысціянскімі і царкоўнымі”.

Айцец Аляксандр патлумачыў, якім менавіта чынам сённяшняя Радуніца звязаная з праваслаўным Вялікаднем: “Вялікдзень - гэта свята жыцця. Таму на само свята Вялікадня і ў светлую Сядміцу. Тады звычайна не моляцца пра супачылых. І таму, калі светлая Сядміца скончвацца, то і святкуецца такі спецыяльны дзень, калі мы памінаем тых, хто пайшоў ад нас, але якіх мы любім і ведаем, што яны працягваюць жыццё ў Госпадзе”.

Айцец Андрэй з уніяцкай царквы кажа, што уніяты таксама святкуюць радуніцу, па грыгарыянскім календары, раней за праваслаўных. “Справа ў тым, што мы святкуем Вялікдзень ужо па грэгарыянскім календары. Ну, свята памінавення… Біблійная традыцыя ёсць - Хрыстос прыйшоў на восьмы дзень пасля ўваскрасення. І якраз таму на дзевяты дзень святкуецца Радуніца”.

А вось у каталікоў традыцыі Радуніцы няма. Хаця ў касцёле таксама ёсць дзень з аналагічнымі традыцыямі памінання памерлых - дзень задушны, які святкуецца ў лістападзе.

Працягвае ксёндз Аляксандр: “Вядома, напрацягу ўсяго года кожны дзень вернікі моляцца за памерлых. Вернікі прыносяць свае інтэнцыі на святую імшу. І адбываюцца кожны дзень святыя імшы за памерлых. Але такія адмысловыя дні, гэта, вядома, 1-2 лістапада ў каталіцкім касцёле”.

Шчаслівых выходных!





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак беларусы святкуюць Радуніцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика