З днём нараджэння, гуманізм!
З днём нараджэння, гуманізм!
Сёння ў Цэнтральным дзiцячым парку культуры i адпачынку iмя М. Горкага ў Мiнску пройдзе дабрачынная культурна-асветнiцкая акцыя "З днём нараджэння, Анры!". Мерапрыемства прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння заснавальнiка Мiжнароднага руху Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца, швейцарскага гуманiста, грамадскага дзеяча, першага лаўрэата Нобелеўскай прэмii свету Анры Дзюнана. Каля галоўнай сцэны парку з 14.00 да 17.00 будзе працаваць iнфармацыйная палатка, пройдзе вiктарына на веданне гiсторыi i дзейнасцi Чырвонага Крыжа, збор сродкаў на набыццё спартыўнага iнвентару для сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з дзiцячым прытулкам г. Пiнска. Уздоўж ракi справа ад галоўнай сцэны валанцёры правядуць гонкi для дзяцей на дзiцячых аўтамабiлях, каля домiка Дзеда Мароза размесцяцца станцыi Доктара Айбалiта, "Вясёлыя эстафеты", станцыя Знаўцаў галоўных прынцыпаў Чырвонага Крыжа... Пераможцаў спаборнiцтваў чакаюць прызы. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Цэнтральным дзiцячым парку культуры i адпачынку iмя М. Горкага ў Мiнску пройдзе дабрачынная культурна-асветнiцкая акцыя "З днём нараджэнн |
|