Беларусь не прымае палітыку прымянення сiлы i санкцый
Беларусь не прымае палітыку прымянення сiлы i санкцый
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 мая даў iнтэрв’ю аднаму з буйнейшых мiжнародных агенцтваў навiн — ІА "Рэйтэр". Кiраўнiк беларускай дзяржавы крыху больш за год таму ўжо размаўляў з журналiстамi названага агенцтва. У сувязi з гэтым у цэнтры ўвагi цяперашняй сустрэчы былi пытаннi, што датычацца змяненняў ва ўнутраным i знешнiм жыццi рэспублiкi, узмацнення яе прывабнасцi для замежных iнвестараў, перспектыў развiцця ў блiжэйшыя гады. Прэзiдэнт падзялiўся сваiм бачаннем далейшых iнтэграцыйных працэсаў з Расiйскай Федэрацыяй, узаемаадносiнаў дзвюх краiн у сувязi са змяненнямi ў расiйскiм кiраўнiцтве. Былi закрануты пытаннi i аб маючых адбыцца парламенцкiх выбарах у Беларусi, удзеле ў iх апазiцыйных палiтыкаў, а таксама аб магчымых намерах Аляксандра Лукашэнкi зноў балацiравацца на пасаду Прэзiдэнта. Гаворачы аб шляхах далейшага паляпшэння адносiнаў Беларусi з ЕС, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Гэта пытанне да Еўрапейскага саюза, а не да мяне. Мы гатовы з вамi прайсцi па любым шляху для таго, каб палепшыць нашы адносiны. Умова адна — вы павiнны бачыць у нас партнёраў, вы павiнны бачыць у нас суверэнную i незалежную дзяржаву. I з гэтых пазiцый мы гатовы з вамi будаваць адносiны, грунтуючыся на любым напрамку". Што датычыцца ўзаемаадносiнаў з ЗША, то кiраўнiк дзяржавы заявiў: "Беларусь абсалютна не фарсiруе нiякiх працэсаў, у тым лiку пагаршэння адносiнаў з амерыканцамi. Калi амерыканцы думаюць з намi будаваць адносiны з пазiцыi сiлы i санкцый, то нам такiя дыпламаты i адносiны не патрэбны. Калi амерыканцы хочуць бачыць у нас незалежную, суверэнную дзяржаву i на гэтых прынцыпах будаваць адносiны, мы i душу, i краiну для iх адкрываем. Але амерыканцы павiнны разумець, што мы — незалежная суверэнная дзяржава. I мы не дазволiм, каб тут арудавалi амерыканцы так, як яны хочуць". "Палохаць нас санкцыямi не трэба, мы выжывем. У нас няма ў такiм аб’ёме амерыканскага капiталу, адток якога адсюль можа разбурыць нашу эканомiку. У нас наогул эканомiка не завязана на адну дзяржаву", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 мая даў iнтэрв’ю аднаму з буйнейшых мiжнародных агенцтваў навiн — ІА "Рэйтэр".
|
|