На заўвагу адказаў стрэлам з пнеўматычнага пiсталета
На заўвагу адказаў стрэлам з пнеўматычнага пiсталета
Суботнiм надвячоркам 10 мая ў двары аднаго з дамоў у Магiлёве мiрна гулялi дзецi, за iмi расслаблена назiралi дарослыя. Раптам на вялiкай хуткасцi ў двор уехаў аўтамабiль "Аўдзi А6", якi ўдарыўся аб бардзюр i пашкодзiў кола. Гэта здарэнне напужала малых, i адзiн з бацькоў зрабiў заўвагу вадзiцелю: маўляў, небяспечна ездзiць на высокай хуткасцi там, дзе гуляюць дзецi. Вадзiцель, у роспачы ад здарэння, адрэагаваў на справядлiвыя словы нечакана агрэсiўна. Проста дастаў пнеўматычны пiсталет i стрэлiў у бок крыўдзiцеля, якi быў на дзiцячай пляцоўцы. Да шчасця, нiхто не пацярпеў. Малады чалавек скокнуў у аўтамабiль i з’ехаў, аднак з пашкоджаным колам яму ўдалося праехаць толькi некалькi соцень метраў ад месца здарэння. Пры замене кола яго i затрымала мiлiцыя. Выявiлася, што 20-гадовы хлопец, якi кiраваў аўтамабiлем бацькi, быў яшчэ i нецвярозы. Цяпер у дачыненнi да яго распачата крымiнальная справа па факце асаблiва злоснага хулiганства. Вiноўнiк сцвярджае, што ён не страляў, а проста хацеў напужаць нядобразычлiўца. А вось у сведкаў засталося такое ўражанне, што чалавек не пацярпеў проста цудам. Вядзецца расследаванне. За мiнулыя выхадныя днi ў Магiлёўскай вобласцi адбылiся аж тры здарэннi, дзе фiгуруе пнеўматычная зброя. У Бабруйску пасля сваркi чалавека з раненнем шпiталiзавалi, а ў Бялынiцкiм раёне, таксама ў ходзе сваркi, быў лёгка паранены жыхар вёскi Цяхцiн. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суботнiм надвячоркам 10 мая ў двары аднаго з дамоў у Магiлёве мiрна гулялi дзецi, за iмi расслаблена назiралi дарослыя. Раптам на вялiкай хуткасцi ў д
|
|