Першая спроба — i першае месца
Першая спроба — i першае месца
Ведай нашых! Спявачка Алена Ланская вярнулася з перамогай з Еўрапейскага маладзёжнага поп-рок конкурсу "Сарандэў-2008". Сёлета гэта спаборнiцтва вакалiстаў праходзiла ў балгарскiм горадзе Добрыч у дваццаты раз, але прадстаўнiк Беларусi удзельнiчаў у iм упершыню. Першы этап адбору на конкурс Алена прайшла завочна — кiраўнiцтва прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", дзе працуе артыстка, даслала балгарскаму боку некалькi кампазiцый у выкананнi Ланской. Для другога — вочнага — этапа спявачка выбрала дзве песнi беларускiх аўтараў: "Dоn`t Liе" Уладзiмiра Кандрусевiча i "Iмёны" Яўгена Алейнiка, перакладзеныя на англiйскую мову. I, нягледзячы на напружаны графiк (у Магiлёўскiм беларуска-расiйскiм унiверсiтэце, дзе вучыцца артыстка, якраз iдзе сесiя, ды яшчэ паралельна трэба ўдзельнiчаць у рэпетыцыях мюзiкла "Байкер"), здолела выдатна падрыхтавацца. "У мяне была задача: зрабiць так, каб зусiм новыя песнi прынялi i палюбiлi, — дзелiцца Алена Ланская. — Хацелася годна прадставiць Рэспублiку Беларусь i творчасць нашых аўтараў. Думаю, гэта атрымалася. Менавiта нашай дэлегацыi перадалi "Палатно сяброўства", якое штогод качуе з краiны ў краiну, i творчыя людзi пакiдаюць на iм пажаданнi для беларускай моладзi. Па вынiках выступлення ўсе суддзi пад кiраўнiцтвам папулярнай балгарскай спявачкi Нэлi Рангелавай паставiлi беларускай спявачцы максiмальныя адзнакi. Адпаведна, ёй i дасталося першае месца. Надалей адзiн з членаў журы, кампазiтар Мiкалай Караджыя, запрасiў беларускую спявачку на конкурс у Румынiю. Што да другога месца, яго падзялiлi балгарскiя выканаўцы Антонiя Маркава з Плоўдзiва i Жулiета Лазарава з Русе. На трэцiм апынулiся адразу некалькi чалавек — расiянiн Аляксандр Капалкiн, Мая Вайнтрауб з Iзраiля i Уладзiмiр Лiгаей з Казахстана. Гран-пры традыцыйна быў прысуджаны прадстаўнiку Балгарыi — 16-гадовай Мiхаэле Фiлевай з горада Велiка Трнова. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спявачка Алена Ланская вярнулася з перамогай з Еўрапейскага маладзёжнага поп-рок конкурсу "Сарандэў-2008". Сёлета гэта спаборнiцтва вакалiст |
|