Бяжы, бэбi, бяжы!
Бяжы, бэбi, бяжы!
Ну і ну! У Галiвудскiм парку калiфарнiйскага горада Iнглвуд на бегавой дарожцы iпадрома адбыўся штогадовы забег дзяўчат у бiкiнi пад назвай Poorman’s Bikini Beach Mile III. Забег робiцца для падтрымання павышанай цiкавасцi публiкi на iпадроме. У гонцы, якая праводзiлася на iпадроме трэцi год запар, удзельнiчалi 16 дзяўчат у бiкiнi. Вандалы ў Стоўнхэнджы Двое вандалаў з дапамогай малатка i адвёрткi здолелi адшчапiць невялiкi кавалак ад адной з буйных каменных груд, частак Стоўнхэндж. За апошнiя дзесяцiгоддзi гэта першы падобны выпадак на тэрыторыi старажытнага мегалiтычнага комплексу. Аскепак памерам з дзесяцiпенсавую манету быў адколаты з паўночнага боку Пятачнага каменя (Heel Stone). Далейшай "працы" злачынцаў перашкодзiла ахова манумента. Заўважыўшы, што яны выяўленыя, злачынцы пераскочылi праз агароджу i з’ехалi на чырвоным Роверы 400. Палiцыя лiчыць, што злачынства здзейснiлi паляўнiчыя за сувенiрамi. Раней, адзначылi ў фондзе, практыка адколвання ад мегалiтаў кавалачкаў на памяць была не толькi дазволеная, але вельмi распаўсюджаная i наведвальнiкам 5000-гадовага комплексу нават раздавалi прылады для таго, каб палегчыць задачу. Аднак у цяперашнi час такiя дзеяннi разглядаюцца як вандалiзм. 152-i арышт У штаце Нью-Хэмпшыр палiцыя ў 152-i раз арыштавала 48-гадовага жыхара Портсмута Пола Балдвiна. Яго абвiнавачваюць у тым, што ён выкраў з супермаркета бляшанку пiва коштам у 1,99 долара. Пракурор запатрабаваў прызначыць штраф у 10 000 долараў. Ён назваў Балдвiна сапраўднай "п’яўкай на целе грамадства". Паслужны спiс Балдвiна, якi не мае вызначанага месца жыхарства, уключае 75 выклiкаў у суд, 8 правапарушэнняў, шматлiкiя выпадкi крадзяжу i скупкi крадзенага, падпалы, прычыненне шкоды фiзiчным асобам i ўласнасцi, а таксама выкарыстанне падробленай медыцынскай страхоўкi. Апошнi раз Балдвiн арыштоўваўся тыдзень таму, пасля таго як у палiцыю звярнулiся наведвальнiкi гандлёвага цэнтра, дзе ён пiў вiскi з горла i дэбашырыў. Патрапiўшы ў 152-i раз у залу суда, Балдвiн адмовiўся ад паслуг адвакатаў, заявiўшы, што ведае гэта месца лепш за астатнiх прысутных. Пасадзiлi асла Супрацоўнiкi праваахоўных органаў мексiканскага штата Чыпас адправiлi за краты агрэсiўнага асла, абвiнавачванага ў нападзе на чалавека i нанясеннi цялесных пашкоджанняў. Ашалелая жывёлiна напала на дваiх мужчын, якiя апынулiся побач з ранча яго гаспадара. Асёл нечакана ўкусiў 63-гадовага Генара Васкеса, а затым ударыў капытамi 52-гадовага Андрэса Эрнандэса, пашкодзiўшы яму нагу. Спатрэбiлiся намаганнi шасцi чалавек, каб уцiхамiрыць жывёлiну. Цяпер "абвiнавачваны" ўтрымлiваецца ў мясцовай турме. Тэрмiн яго зняволення пакуль невядомы, але, як адзначаюць супрацоўнiкi мексiканскай палiцыi, жывёлiна будзе адпушчана на волю, як толькi яе гаспадар аплацiць усе медыцынскiя выдаткi пацярпелых у памеры 420 долараў. У гэтым жа штаце ў сакавiку гэтага года, дарэчы, "пасадзiлi" быка, якi знiшчаў пасевы кукурузы, а ў 2006 годзе за кратамi пабываў сабака, якi ўкусiў прахожага. У дождж — у інтэрнэт Снег i дажджы ў красавiку 2008 года сталi прычынай росту Iнтэрнэт-продажаў адзежы ў Вялiкабрытанii. Аб’ём зробленых у сетцы пакупак вырас на 85 працэнтаў у параўнаннi з мiнулым годам, пры гэтым продажы ў звычайных крамах знiзiлiся. Так, продажы бялiзны праз Iнтэрнэт павялiчылiся за месяц на 72 працэнты, абутку — на 20. Усяго брытанцы выдаткавалi на адзежу, заказваючы яе праз сетку, 326 мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў (больш за 650 мiльёнаў долараў). Нагадаем, летась моцныя дажджы ў Вялiкабрытанii прывялi да росту Iнтэрнэт-гандлю на 80 працэнтаў у параўнаннi з 2006 годам. У лiпенi 2007 года агульны аб’ём анлайн-пакупак дасягнуў 4,2 мiльярда футнаў стэрлiнгаў (8,3 мiльярда долараў). Самазабойца атруцiў 54 чалавекi 54 чалавекi пацярпелi пры спробе аднаго з жыхароў Японii пакончыць жыццё самагубствам. Вырашыўшы развiтацца з жыццём 34-гадовы мужчына выпiў вадкi пестыцыд хлорпiкрын. Самазабойца быў дастаўлены ў бальнiцу. У рэанiмацыйным аддзяленнi яго вырвала. Атрутнымi выпарэннямi хлорпiкрына, якi ў Першую сусветную вайну выкарыстоўваўся для газавых атак, атруцiлiся 11 урачоў, 20 супрацоўнiкаў шпiталя i яшчэ два дзесяткi чалавек. Зараз здароўю пацярпелых нiшто не пагражае. Самазабойцу выратаваць не атрымалася. Гэта ўжо не першы ў Японii выпадак самагубства з выкарыстаннем таксiчных рэчываў, калi пакутуюць навакольныя людзi. У маi 2008 года 24-гадовы малады чалавек пакончыў з сабой, змяшаўшы пральны парашок i мыйную вадкасць. Ад атрутных газаў, якiя з’явiлiся ў вынiку хiмiчнай рэакцыi, прытомнасць страцiла яго мацi, а каля ста чалавек, якiя пражываюць побач, былi эвакуяваныя. У красавiку такiм жа спосабам пакончыла з сабой 14-гадовая дзяўчынка, i пры гэтым 90 чалавек атруцiлiся атрутнымi газамi i былi шпiталiзаваныя. Рабочы сапсаваў верталёт У ЗША на адным з заводаў кампанii Bоеing работнiк, незадаволены пераводам на iншую пасаду, здзейснiў дыверсiю. У апошнi дзень працы на старым месцы, 32-гадовы Мэцью Мантгомеры наўмысна пашкодзiў змешчаны на зборачнай лiнii ваенна-транспартны верталёт H-47 Сhinооk. Сапсаваная машына каштуе 20—30 мiльёнаў долараў. Пазней Агенцтва па кiраваннi кантрактамi мiнiстэрства абароны выявiла, што два зробленыя на заводзе верталёты няспраўныя. Праведзена расследаванне, якое выявiла, што адзiн з верталётаў пашкодзiў Мантгомеры. Ён быў арыштаваны, яму прад’яўленыя абвiнавачваннi ў "псоце маёмасцi Злучаных Штатаў". Што датычыцца другога пашкоджанага верталёта, то, па версii следства, Мантгомеры не мог сапсаваць яго па некаторых аб’ектыўных прычынах, i ў нанясеннi шкоды вiнаваты хтосьцi яшчэ з работнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Галiвудскiм парку калiфарнiйскага горада Iнглвуд на бегавой дарожцы iпадрома адбыўся штогадовы забег дзяўчат у бiкiнi пад назвай Poorman’s Bikini Be |
|