Прызы за прафесіяналiзм
Прызы за прафесіяналiзм
Беларускiя тэлевiзiйнiкi вярнулiся з узнагародамi з Мiжнароднага тэлерадыёфестывалю "Перамаглi разам", прысвечанага Перамозе ў Вялiкай Айчыннай вайне. Сёлета гэты фестываль праходзiў у горадзе-героi Севастопалi ўжо ў чацвёрты раз i сабраў прафесiяналаў з Расii, Беларусi, Украiны, Азербайджана, Грузii, Арменii, Узбекiстана, Таджыкiстана, Чэхii, Малдовы, Ізраiля, Кубы, Кiтая... На творчы конкурс, якi праводзiўся па 12 намiнацыях, паступiла каля 200 работ. Намеснiк старшынi БТРК Юрый Азаронак атрымаў за праект "Мужыкi" спецыяльны прыз "За паслядоўнасць i глыбокую распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэматыкi". Адну з вышэйшых узнагарод фестывалю — Знак Згоды — атрымаў аўтар i вядучы праграмы "Гаспадар" (тэлеканал "ЛАД") Уладзiмiр Субат. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя тэлевiзiйнiкi вярнулiся з узнагародамi з Мiжнароднага тэлерадыёфестывалю "Перамаглi разам", прысвечанага Перамозе ў Вялiкай Айчын |
|