21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лявон Баршчэўскі: "Пагоня" зноў стане дзяржаўным сімвалам

26.08.2009 10:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" рана ці позна зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі. Такую думку выказаў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі 23 мая ў Мінску на пасяджэнні маладзёжнага дыскусійнага клуба "Як вярнуць "Пагоню".

"Беларусь чакае змена ўлады, але не па стандартным сцэнарыі ў выглядзе выбараў. Сцэнарыі будуць іншыя. І аўтаматычна са зменай улады бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" вернуцца ў якасці дзяржаўных сімвалаў", — лічыць Л.Баршчэўскі.

У якасці прыкладу палітык прывёў Румынію: з падзеннем рэжыму Чаушэску краіна вярнулася да гістарычных сімвалаў, "якія пасля засталося толькі ўзаконіць", і Грузію, якая вярнулася пасля "рэвалюцыі ружаў" да гістарычнага сцяга.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Л.Баршчэўскі абвергнуў заявы аб тым, што ў 1991 годзе бел-чырвона-белы сцяг у якасці новага сімвала дзяржавы ў Авальную залу ўнёс Аляксандр Лукашэнка. "25 жніўня 1991 года ў Авальную залу бел-чырвона-белы сцяг унёс касманаўт Уладзімір Кавалёнак. Ён проста ішоў у парламент, і ў гэты час перад парламентам праходзілі мітынгі. Ён банальна ўзяў у аднаго з удзельнікаў мітынгу гэты сцяг і панёс яго ў залу пасяджэнняў. Усе іншыя ўдзельнікі гэтага "шэсця", у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, прыстроіліся і ішлі за ім", — сказаў Л.Баршчэўскі.

Дыскусійны клуб быў заснаваны ў 2003 годзе маладзёжным крылом Партыі БНФ. Ён рэгулярна праводзіць дыскусіі на актуальныя эканамічныя, грамадскія і культурныя тэмы. Сяргей Пульша





Первоисточник: БелаПАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" рана ці позна зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика