За камунальныя плацяжы можна разлічыцца натурай
Звычайна ЖЭСы разбiраюцца з неплацельшчыкамi проста - адключаюць камунальныя паслугi. Але як даведалася Еўрарадыё, даўжнiка могуць i працаўладкаваць у ЖЭС дворнiкам. Гэта звычайная практыка, расказала нам бухгалтар Мiнскага ЖЭС №22:
"Гэта абавязкова, мы таксама працаўладкоўваем, але гэта звычайна. Усе так робяць. Працаўнiкамi па комплекснай уборцы, - дворнiкамi". Па словах бухгалтара, неплацельшчыку прапаноўваюць iсцi працаваць дворнiкам. Але спярша яму трэба напiсаць заяву, што ён абяцае не пiць: "Ён не працуе, так. Па гэтай прычыне не плацiць. Мы прапаноўваем iсцi працаваць да нас. Толькi ён адразу пiша заяву, што калi будзе пiць, то мы яго адразу ж звальняем. Ну, i некалькi месяцаў трымаем, пакуль ён не пагасiць запазычанасць. Калi нармальна працуе, то так i працуе далей". У ЖЭСе №22 такiх даўжнiкоў чатыры чалавекi. А некаторыя так i засталiся працаваць, нават пакрыўшы доўг: "У нас такiх тры цi чатыры чалавекi. У нас ёсць такiя, якiя былi неплацельшчыкамi, а цяпер засталiся i працуюць". Запазычанасць у такiх даўжнiкоў вылiчваюць з заробку. I нават пасля таго, як яны ўжо аддалi доўг. "А што?, - кажуць у ЖЭСе, — ёй галава не балiць: "Парахiмовiч у нас ужо 5 цi 6 год працуе, яна напiсала заяву, i я кожны месяц з яе ўтрымлiваю, а ў яе i галава не балiць". У астатнiм ЖЭСы з неплацекльшчыкамi змагаюцца звычайна, - адключаюць iм элекрычнасць. Наста Iгнатовiч Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна ЖЭСы разбiраюцца з неплацельшчыкамi проста - адключаюць камунальныя паслугi.
|
|