У пятнiцу 23-га траўня ў межах праекту Беларускага тэлебачання "Продвижение плюс" быў зняты матэрыял для клiпа на песню гурта Neuro Dubel "Так можно жить".
Паводле сюжэту, лiдэр калектыву Аляксандр Куллiнковiч выступае ў 4-х жыццёвых увасабленнях - у вобразе музыкi, мiлiцыянта, нейкага фраера, цi бiзнесмена i бамжа. Кожнаму куплету будзе адпавядаць свой герой.
Як расказаў сам Аляксандр Кулiнковiч, "гэта будуць розныя варыянты жыцця аднаго чалавека, што будзе заўважна, хоць жыццё мiлiцыянта i бамжа вельмi адрознiваюцца. У канцы кожнага сюжэта ў галоўнага героя цi то з вуснаў, цi то са скронi цячэ кроў, таму, напэўна, ён памiрае. Але Анатоль Вечар, якi здымаў гэты клiп, лiчыць, што герой застаецца жыць, i ўвогуле вырашаць гэта будуць гледачы".
Таксама Аляксандр Куллiнковiч растлумачыў, што асноўнай iдэяй клiпа было паказаць праз гэтых персанажаў, што жыць можна i так.
Што ж датычыцца Анатоля Вечара, то на яго погляд "вiдэа атрымалася дастаткова брутальным". Маўляў, "калi здымаць брутальшчыну не для Neuro Dubel, то для каго?".
Нагадаем, што песня "Так можно жить" завяршае апошнi альбом гурта Neurodubel "Stasi". А франтмэн калектыву называе гэтую песню адной з лепшых i лiчыць, што яна пераплюне па папулярнасцi нават "Резиновый дом".
Эфiр праграмы "Продвижение плюс", дзе пакажуць новае вiдэа гурта, адбудзецца 8 чэрвеня.
У пятнiцу 23-га траўня ў межах праекту Беларускага тэлебачання "Продвижение плюс" быў зняты матэрыял для клiпа на песню гурта Neuro Dubel "Так можно жить".Паводле сюжэту, лiдэр калектыву Аляксандр Куллiнковiч выступае ў 4-х жыццёвых увасабленнях - у вобразе музыкi, мiлiцыянта, нейкага фраера, цi бiзнесмена i бамжа.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.