Беларусь выступае за давер і раўнапраўе ў мiжнародных адносiнах
Беларусь выступае за давер і раўнапраўе ў мiжнародных адносiнах
Беларусь праводзiць адкрытую палiтыку ў адносiнах да сваiх партнёраў i выступае за давер i раўнапраўе ў мiжнародных адносiнах. Аб гэтым заявiў 27 мая Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў Венгрыi, Грузii, Рэспублiкi Карэя, Турцыi, Туркменiстана, Чарнагорыi, Бразiлii, Бурундзi, Мексiкi i Эквадора, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. "Беларусь адкрыта для ўзаемавыгадных кантактаў, для паўнацэннага партнёрства. Той, хто прыходзiць да нас як сябар, без "каменя за пазухай", заўсёды будзе жаданым госцем у нашай краiне. Мы рады ўсiм, з кiм нас звязваюць агульныя iнтарэсы i мэты", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь, паводле слоў прэзiдэнта, зацiкаўлена ў развiццi канструктыўных адносiнаў з еўрапейскiмi дзяржавамi. "Спадзяюся, адкрыццё ў Мiнску пасольства Венгрыi — гэта пераканаўчы факт выхаду адносiнаў дзвюх дзяржаў на больш высокi ўзровень узаемадзеяння па ўсім комплексе пытанняў, у першую чаргу гандлёва-эканамiчнага i iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Венгерскай Рэспублiкi ў Беларусi Ферэнца Контры. У час размовы з Прэзiдэнтам дыпламат заявiў аб сваiм iмкненнi да аб’ектыўнага i сумленнага аналiзу сiтуацыi ў Беларусi. Надзейным фундаментам для выбудоўвання i ўмацавання партнёрскiх адносiнаў памiж Беларуссю i Чарнагорыяй, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, з’яўляюцца гiстарычна iснуючыя духоўныя i культурныя сувязi двух народаў, славянская агульнасць, развiтыя мiжасобасныя кантакты. Беларусь высока ацэньвае iснуючы патэнцыял узаемаадносiн з Турцыяй, заявiў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Турцыi ў Беларусi Векi Інал. Наша рэспублiка, паводле слоў прэзiдэнта, запрашае турэцкiх iнвестараў да рэалiзацыi буйных сумесных праектаў па стварэнні ў Беларусi новых высокатэхналагiчных вытворчасцяў, будаўнiцтву жылля. "Больш за ўсё мы цэнiм тое, што Турцыя заўсёды праводзiла незалежную i самастойную палiтыку ў адносiнах да Беларусi. Думаю, у блiжэйшы час нас чакае бум у гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве", — заявiў Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з дыпламатам. Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Грузii ў Беларусi Давiдам Залкалiянi адзначыў, што ў дзвюх краiн "сапраўды няма нiякiх праблем, а ёсць пытаннi, якiя трэба вырашаць". У размове з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Туркменiстана ў Беларусi Атой Гундагдыевым кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў блiжэйшы час дыпламату "давядзецца арганiзоўваць вiзiт прэзiдэнта Туркменiстана ў Мiнск". Абменьваючыся думкамi з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Карэя ў Беларусi Лi Ён Су, прэзiдэнт выказаў упэўненасць у тым, што патэнцыял узаемнага супрацоўнiцтва вялiкi. "Беларуская дзяржава зацiкаўлена ў развiццi палiтычнага дыялога з Бразiлiяй, у тым лiку на вышэйшым узроўнi", — сказаў прэзiдэнт, звяртаючыся да Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Бразiлii ў Расii i Беларусi (па сумяшчальнiцтву) Карласа Антонiо Да Роша Параньяса. Прэзiдэнт канстатаваў, што "нядрэнна развiваюцца адносiны Беларусi з Мексiкай". "Мы гатовы да пашырэння ўзаемадзеяння з гэтай краiнай ва ўсiх мiжнародных арганiзацыях". Звяртаючыся да паслоў, Прэзiдэнт выказаў надзею, што дыпламаты ў час сваёй дзейнасцi пазнаёмяцца з Беларуссю i палюбяць яе. "Беларусь — краiна, якая даражыць сваiм суверэнiтэтам, сваёй самастойнасцю, краiна са значным эканамiчным i чалавечым патэнцыялам, якi забяспечвае ёй ролю надзейнага, выгаднага i прадказальнага партнёра на мiжнароднай арэне. Мы гатовы да сумленнага i адкрытага ўзаемавыгаднага дыялога з замежнымi дзяржавамi", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь праводзiць адкрытую палiтыку ў адносiнах да сваiх партнёраў i выступае за давер i раўнапраўе ў мiжнародных адносiнах. Аб гэтым заявiў 27 мая |
|