У Жыровічах узмацнілі дрэс-кантроль
У Дзень праслаўленьня Жыровiцкай iконы Божай Мацi, якi штогод адбываецца ў траўнi, пачалi дзейнiчаць больш строгiя правiлы паводзiнаў у Жыровiцкiм кляштары.
У прыватнасьцi, усе прадстаўнiкi турыстычных фiрмаў атрымалi пiсьмовае папярэджаньне, што арганiзатары экскурсiй "мусяць паважаць традыцыi кляштару". Цяпер там жывуць 35 манахаў. Каб не трывожыць iх, у кляштары забароненыя фота i вiдэа - здымкi. Патрабуецца выключаць мабiльныя тэлефоны. Мужчыны абавязаныя здымаць шапкi, а жанчыны пакрыць галаву хустай. Яшчэ адзiн напамiнак: "Пры фармiраваньнi групы да сьвятой крынiцы трэба папярэджваць наведвальнiкаў, што мужчынам належыць узяць з сабой майткi, жанчынам - сарочку. Пажадана, каб гэтыя рэчы былi новыя". Сьвятары тлумачаць, што майткi i сарочку можна будзе браць у iншыя паездкi па сьвятых месцах, а ў выпадку недамаганьня апранаць дома. У гутарках з манахамi высьвятляецца: наведнiкi мусяць прызвычайвацца да больш строгiх паводзiнаў. Да прыкладу, пустэльнiк Рыгор Труднiк, якi ўжо пяць гадоў ахоўвае збудаваньнi ля сьвятой крынiцы, пакрыквае на некаторых турыстаў. Труднiк - высокi мужчына, твар яго густа аблеплены сiвой барадой, за патылiцай - хвост, перацягнуты гумкай. "Як крыкне, то задрыжыш", - кажа адзiн з наведнiкаў. I ён жа тлумачыць, што дзякуючы пустэльнiку Рыгору нарэшце супакоiлiся разбуральнiкi сядзiбы, якая была збудаваная яшчэ панам Аляксандрам Солтысам. Солтыс, нагадаю, першым у 1470 годзе атрымаў цудадзейны абраз з рук пастухоў. Далёка ў лесе яны заўважылi густую крону дзiчкi-грушу, а ўнутры яе - сьвятло. Калi дабралiся туды, то выявiлi маленькi абраз. Пра гэта наведнiкам расказвае Iнак Мiкалай. Сама выява Божай Мацi адлюстраваная на маленькiм, памерамi ў дзiцячую далоньку, кавалку гранiту. Часам ад абраза зыходзiць вельмi прыемны водар. Сёлета на сэмiнары ў Жыровiчах архiмандрыт Венiямiн паведамiў, што Сьвята-Усьпенскi мужчынскi кляштар ужо наведалi больш як 20 тысяч чалавек. - Па вынiках году колькасьць паломнiкаў дасягне 60 тысяч, - мяркуе сьвятар. Архiмандрыт лiчыць, што, верагодна, давядзецца скарачаць час на кожную экскурсiю, якi цяпер займае амаль адну гадзiну. Яшчэ адзiн варыянт - ствараць ўмовы, каб экскурсанты маглi заначаваць. - У нас ёсьць ужо праект будаўнiцтва Дома паломнiкаў на 100 месцаў, - дадае сьвятар. Нагадаю, на сёньня архiтэктурны комплекс Жыровiцкага Сьвята-Усьпенскага кляштару - гэта пяць храмаў, кожны зь якiх мае сваю гiсторыю. Тут жа месьцiцца духоўная сэмiнарыя, кельлi, а таксама крынiца й купальня. Сьвятую ваду людзi набiраюць самi i безь якiх-небудзь абмежаваньняў, па сумленьнi. Групы ў купальню набiраюцца з чаргi. Тут забаронена курыць, расьпiваць сьпiртное, крычаць, сьмяяцца, заляцацца да ўпадабаных. Усе госьцi запрашаюцца наведаць музэй царкоўнага мастацтва, якi знаходзiцца ў будынку Жыровiцкага аграрна-тэхнiчнага каледжу насупраць кляштару. Пакуль кошт уваходу складае тысячу рублёў, для дзяцей i студэнтаў - 500. Галiна Баравая Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень праслаўленьня Жыровiцкай iконы Божай Мацi, якi штогод адбываецца ў траўнi, пачалi дзейнiчаць больш строгiя правiлы паводзiнаў у Жыровiцкiм кляштары.У прыватнасьцi, усе прадстаўнiкi турыстычных фiрмаў атрымалi пiсьмовае папярэджаньне, што арганiзатары экскурсiй "мусяць паважаць традыцыi кляштару".Цяпер там жывуць 35...
|
|