Намесніка Мілінкевіча падазраюць у згвалтаваннях
Намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год, паведамляе прэс-служба Руху.
У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Роўна праз год дамоў да Юрася Губарэвіча прыйшоў участковы Белаазёрскага ГАУС М. Валошчык. Ён хацеў сустрэцца з Юрасём па той самай справе згвалтаванняў, але ўжо ў Драгічынскім, Бярозаўскім і Мінскім раёнах. Дакладна вядома, што цяжкія злачынствы ажыццяўляла адна асоба, генатып якой устаноўлены. Са слоў участковага, серыя згвалтаванняў працягвалася ад 1984 да 1994 года. Юрась Губарэвіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Бярозаўскага раёна на дзеянні міліцыянтаў. Спадар Губарэвіч паспрабаваў дазнацца, ці насамрэч існуе такая крымінальная справа, у якім статусе ён праходзіць па гэтай справе, наколькі законныя ў дачыненні да яго дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год, паведамляе прэс-служба Руху.У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. |
|