21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крымскі курорт танней за "Бабровую хатку"

26.08.2009 12:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Турыстычныя фірмы канстатуюць, што адпачынак на Віцебшчыне стаў нашмат даражэй за замежныя паездкі.

У Віцебску прайшоў штогадовы кірмаш "Турызм-2008". Звычайна падчас гэтага мерапрыемства жыхары гораду імкнуцца набыць пуцёўку на летні адпачынак з традыцыйнай зьніжкай. Аднак сёлета аматарам звыклага клімату не пашанцавала: як высьветлілася, пуцёўкі на ўсе базы і дамы адпачынку Віцебскай вобласьці ўжо прададзеныя замежным грамадзянам.

- Да прыкладу, сядзібу "Бабровая хатка" на Расоншчыне жыхары Віцебску амаль не наведваюць, - гаворыць намесьнік дырэктара турыстычнай кампаніі "Эўрапарк" Юрый Пятроў. - У нас адпачываюць жыхары Расеі, грамадзяне Калумбіі, Швэцыі, Венесуэлы, Германіі, бываюць і мінчане - зь ліку самых багацейшых. Перадусім таму, што адпачынак у "Бабровай хатцы" - дарагое задавальненьне. Суткі пражываньня ў сядзібе з харчаваньнем каштуюць 40 даляраў. Апрача гэтага, мы аказваем больш за 40 відаў розных турыстычных паслуг, у тым ліку эксклюзыўных - да прыкладу, водны тур на кацеры, або паляваньне зь егерам на дзікіх жывёл. Усё гэта, адпаведна, за дадатковую плату.

Адпачынак без эксклюзыўных турыстычнах паслуг таксама далёка ня танны. Так, суткі пражываньня ў Лепельскім вайсковым санаторыі каштуюць да 60 тысяч, дзень адпачынку ў пансіянаце "Лодэ", што таксама месьціцца на лепельскіх азёрах, - ад 40 да 70 тысяч, а на базе адпачынку "Крупеніна" кошты сягаюць і да 180 тысяч рублёў за суткі. Нават у санаторыі "Лясное" ў Докшыцкім раёне, не такім ужо й прэстыжным у параўнаньні з санаторыямі Лепельшчыны ці Браслаўшчыны, за 12 дзён адпачынку давядзецца выплаціць 800 тысяч рублёў. Тым ня менш, пуцёўкі сюды карыстаюцца попытам у жыхароў Латвіі, Літвы й Расеі.

Беларусы ж лічаць, што за такія самыя грошы лепей зьезьдзіць на поўдзень або нават у замежжа. Так, за адзін мільён можна тыдзень адпачываць у Турцыі, або два тыдні ў Румыніі. Удвох, а калі з маленькім дзіцём, то і ў ўтрох, ды яшчэ й з харчаваньнем, загарай сабе два тыдні ў пансіянаце ў Судаку. Ёсьць й іншыя варыянты.

- На распродажы я звычайна бяру пуцёўку ў Адэскую вобласьць, найбольш падабаецца туркомплекс "Вілкава", - распавядае адна з наведніц кірмашу "Турызм-2008". Гэта 120 даляраў без харчаваньня, на якім я эканомлю, бо ў жніўні бывае шмат таннай садавіны і гародніны. Зручнасьці, праўда, на гэтым "курорце" самыя элементарныя, экскурсій ды іншых забаў няма, затое шмат сонца і мора. Можна ляжаць на пляжы або купацца - проста адпачываць.

У Віцебскай вобласьці - адзінай на ўсю Беларусь - паказьнікі ўязнога турызму перавышаюць лічбы турызму выязнога. За кошт прыёму замежных гасьцей летась Віцебшчына зарабіла 10 мільярдаў рублёў.

Але мясцовыя жыхары ад гэтага не пабагацелі: на ўласным адпачынку яны па-ранейшаму мусяць эканоміць, выбіраючы найбольш ашчадныя для сямейнага бюджэту варыянты, альбо ўвогуле адмаўляючыся ад вандровак на карысьць працы на "фазэндзе" ці ў гародзе.

Алена Штраль





Первоисточник: BulletinOnline
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турыстычныя фірмы канстатуюць, што адпачынак на Віцебшчыне стаў нашмат даражэй за замежныя паездкі.У Віцебску прайшоў штогадовы кірмаш "Турызм-2008".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика