21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія рарытэты на аўкцыёне ў Варшаве

26.08.2009 12:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Можа, знойдзецца хтосьці, хто купіць маестатычную гравюру 1568 году з выявай Горадні "Vera designatio urbis in Littavia Grodnae", у беларускія рукі?

Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблінскае уніі. На першым пляне маршалак Валовіч вітае пасольства цара Івана Жахлівага. У далечыні адкрываецца панарама места. Яе змаляваў у ліпені 1568 году відавочца, Яна Адэльгаўзэр. А Матыяс Цюндт (1498-1572), знакаміты нюрнбэрскі медзярытнік, перанёс у форму гравюры. Гэта сапраўдны рарытэт: вядомыя ўсяго некалькі захаваных арыгіналаў гэтай працы. Ніводзін зь іх не знаходзіцца ў Беларусі.

Адна зь іх, з прыватнай калекцыі, выстаўленая на антыкварны аўкцыён у Варшаве. Ён адбудзецца 7 чэрвеня.



Пачатковая цана "Vera designatio urbis in Littavia Grodnae" — так гучыць поўная назва гравюры — складае 40 тысячаў злотых (18,5 тыс. даляраў).

У Літве і ва Ўкраіне ўжо зьявіліся багатыя людзі, што мэтаскіравана зьбіраюць старажытнасьці. У Кіеве адну з найбагацейшых калекцый назапасіў мільярдэр Пінчук. Цэны старых мапаў, дакумэнтаў, артэфактаў сягаюць даволі высокіх лічбаў. Балазе, гэтыя здабыткі звозяцца ва Ўкраіну.

У Беларусі, спляжанай і разрабаванай саветамі і нацыстамі, старажытнасьцяў захавалася няшмат. У той жа час у антыкварных крамах Варшавы і, асабліва, Кракава часам можна знайсьці першавыданьне Дуніна-Марцінкевіча за сымбалічную цану або гравюру Орды за вельмі прымальныя грошы — парадку сотні даляраў. Бедныя калекцыі беларускіх музэяў маглі б папаўняцца. Маглі б… Але дзяржаўныя ведамствы, з пасольствамі ўключна, не выяўляюць ніякае ўвагі да беларускай старасьвеччыны.

Цікава, што паводле правілаў аўкцыёнаў у Польшчы, буйныя дзяржаўныя музэі і Нацыянальная бібліятэка маюць прывілеяванае права выкупу лотаў за пачатковую цану. Толькі калі яны не выказваюць ахвоты, прадметы выстаўляюцца на торг.

Польскі калекцыянэр К., які зьбірае беларускія старажытнасьці, ня мае сродкаў, каб выкупіць гравюру Горадні. Увогуле ён цешыцца з таго, што ў Беларусі дагэтуль няма тых нуварышаў, якія з часам нагоняць цэны на старажытнасьці ВКЛ. Аднак у гэтым выпадку нават ён шкадуе: хоць бы знайшоўся нехта, каб найдаўнейшая выява Горадні трапіла ў беларускія рукі.

Сярод іншых лотаў аўкцыёну 7 чэрвеня асаблівай увагі заслугоўвае так званая "Радзівілаўская" мапа ВКЛ 1632 году (пачатковая цана — 6000 злотых) і аўтографы каралёў Рэчы Паспалітай.

Аўкцыён адбудзецца а 10.30 у Вугорскім інстытуце культуры па адрасе вул. Маршалкоўская 80. Аглядаць прадметы можна ад 8.00. Аб правілах аўкцыёнаў можна прачытаць на сайце www.lamus.pl. Гандляваць прадметы можна таксама шляхам замоваў праз факс ці электронную пошту з пазначэньнем гранічнай цаны.

Мікола Бугай





Первоисточник: Наша Ніва

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можа, знойдзецца хтосьці, хто купіць маестатычную гравюру 1568 году з выявай Горадні "Vera designatio urbis in Littavia Grodnae", у беларускія рукі?Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика