На ЦТ запісаліся больш за 470 тысяч чалавек
У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў Еўрарадыё паведамiлi, што першыя тэставаннi пачнуцца ўжо 12 чэрвеня:
"На сённяшнi дзень колькасць тых, хто запiсаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек. Першае тэставанне пройдзе 12 чэрвеня, а апошняе — 28-га". Нагадаем, што падача заяваў на агульнаадукацыйнае тэставанне скончылася 1 чэрвеня. Усе тэставаннi пачынаюцца аб 11-й. Аднак абiтурыентам неабходна з"явiцца на тэставанне не пазней за 10:30. З сабою неабходна мець пропуск, атрыманы пачас рэгiстрацыi, дакумент, якi пацвярджае асобу, i асадку з чорным атрамантам. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў.
|
|