21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.BY Стрэл

26.08.2009 12:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. У акадэміі ішла сесія. На калідорах і ў аўдыторыях было вусцішна. Таму стрэл атрымаўся гучны. На гук збегліся цікаўныя. Усе не паверылі ўласнаму вуху і пабеглі спраўдзіць пачуты гук. Студэнты забеглі ў кабінет выкладчыкаў і пабачылі на падлозе мужчыну з прастрэленымі грудзьмі.

Труп выкладчыка ляжаў пад сталом.

Усчалася мітусня з віскатам, крыкамі і гістэрычнай лаянкаю…

Калі я пачуў аповяд пра забойства ў Палітэхнічнай акадэміі, ды мне згадаліся свае выкладчыкі і свае іспыты…

У часы маёй вучобы ў Мастацкай акадэміі была завядзёнка дарыць у час іспытаў выкладчыкам і выкладчыцам кветкі. Мы прыносілі бэз. Нават куплёныя гваздзікі выглядалі б у нашых бедных аўдыторыях нясціпла. Таму на стале выкладчыка ў час іспыта стаяў слоік з галінамі бэзу. Вучыўся я па-рознаму, да адзнакаў ставіўся роўна, бо фінансава я не залежыў ад стыпендыі. Дадуць — добра, не дадуць — давядзецца крыху больш зарабляць. Маё роўнае стаўленне да адзнакаў з’явілася не адразу.

Напачатку вучобу я страшэнна перажываў за балы, а потым мы сабраліся з сябрамі і вырашылі забраць у выкладчыкаў інструмент прыніжэння. Мы вырашылі атрымаць па «двойцы»», вырашылі паказаць выкладчыкам сваё грэблівае стаўленне да ўсіх «пяцёрак» і «калоў». Мы выбралі прадмет, гэта была праца з матэрыяламі, і зрабілі па такой карцінцы, за якую акрамя двойкі выкладчыкі нічога іншага і паставіць не маглі. «Двойкі» яны нам ставілі не за якасць працы, а за ігнараванне прынятых у акадэміі ўзораў. Мы маглі зрабіць працы па шаблонам і штампам ухваленым у акадэміі, але мы зрабілі працы постмадэрніскія, з выкарыстаннем матываў супрэматызма. Выкладчыкі раззлаваліся, паставілі нам па «двойцы» і меркавалі, што нас моцна прынізілі. Насамрэч, гэта мы прынізілі іх. Мы паказалі сваю нязгоду, прадэманстравалі характар, і яшчэ мы звялі іх каштоўнасці да звычайнай халтуры, якую можна рабіць лёгка і бяздумна. Вопыт з «двойкамі» мяне ўратаваў. Каштоўнасці і перакананні выкладчыкаў для мяне перасталі існаваць у якасці ўзораў для пераймання.

Быў яшчэ адзін выпадак, пра які варта згадаць у сувязі з забойствам у Палітэхнічнай акадэміі, калі труп выкладчыка ляжаў пад сталом.

Не стану ілгаць пра тое, што мяне ніколі не прыніжалі кепскай адзнакаю. Прыніжалі…

Быў у нашай акадэміі Міхась, які выкладаў гісторыю мастацтваў. Выкладчык ён быў пасрэдны, бо чытаў лекцыі пра перыяды, якіх амаль не ведаў. Міхась спецыялізаваўся па жаночых анучах, збіраў розныя андаракі з наміткамі ды ручнікі з посцілкамі. Фатаграфаваў той Міхась нашых белатварых дзевак у вясковых кажушках. Вясёлы быў чалавек. А лекцыі чытаў пра старажытны Егіпет ды эпоху барока. Вечарам Міхась похапкам пагартае якую кнігу пра Рамзеса другога, а з раніцы пляце абы што. З барока было яшчэ горш, бо пра барока мы ўсе ведалі больш за Міхася. Працавалі мы з баракальным помнікам, рэстаўравалі яго, зразумела, што пра барока ведалі ўсё ад падлогі ў сутарэннях да крыжа на вежы. Таўстагалосы Міхась ведаў пра тое, што мы ведаем, бо чалавек ён быў шырокі і са студэнтамі сябраваў. Мы з ім не адну падпольную выставу зладзілі. Стогоддзе Казіміра Малевіча адсвяткавалі і нават моцна выпілі на тым таемным свяце.

Але адна справа дзень будзёны, а іншая рэч — дзень іспытаў. Прынеслі мы белы бэз, упрыгожылі выкладчыцкі стол і пачалі білеты з пытаннямі цягнуць. Мне пашанцавала, я выцягнуў шчаслівы білет з пытаннем пра баракальны сабор. Каб мне трапіўся Егіпет ці старажытная Грэцыя, я б таксама не гараваў, але мне прыплыў у рукі баракальны сабор ва ўсёй сваёй велічы. Намаляваў я белай крэйдаю на чорнай дошцы сабор, і распавёў пра яго так шмат, што Міхась мяне спыніў. Мне спыняцца зусім і не хацелася, бо я ж любіў нават пылінку, што танцуе ў сонечным промні вялікага сабора. Ну ды бог з ёй, з той пылінкаю; сказалі спыніцца, і я спыніўся. Тут Міхась і агаломшыў мяне, сказаўшы, што ставіць мне «чацьвёрку».

Як чацьвёрку? Чаму чацьвёрку? Дзе я што не так намаляваў ці сказаў? Міхась вывеў мяне на калідор і тоўстым шэптам праспяваў: «Ты адказаў на выдатна, ты на дзве «пяцёркі» адказаў, але мне трэба паставіць табе «чацьвёрку»! Трэба, браце, трэба… Разумеш? Усе тут кажуць, што я завышаю адзнакі тым, хто па-беларуску адказвае. Даносы на мяне пішуць. Таму табе я пастаўлю «чацьвёрку», і ты будзеш прыкладам з заніжанай адзнакаю. Яны скажуць: Міхась завышае адзнакі за мову. А я назаву цябе, скажу пра заніжаную адзнаку, і яны адчэпяцца ад нас! Во як!» Міхась у маю залікоўку паставіў «чацьвёрку». Ну не мог жа я сказаць Міхасю, што мне напляваць на даносы і на людзей якія нашу мову ненавідзяць. За сваю мову я магу і не адзін бал ахвяраваць. Па-вялікім рахунку трэба было ўзяць пісталет і пайсці пастраляць тых, хто вынішчае беларушчыну, хто за беларускае слова спрабуе выкінуць з акадэміі студэнтаў і выкладчыкаў. Ды шлях мой іншы, мой шлях не збройны, мой шлях са словам. Але жаданне схапіцца за які нож было. Тое пякучае жаданне заліў танным віном, і яно прыгасла. Нават з Міхасём у мяне засталіся цёплыя і сяброўскія адносіны.

Цяпер вернемся з акадэміі Мастацтваў у акадэмію Палітэхнічную, дзе труп выкладчыка ляжаў пад сталом.

Выкладчык паставіў студэнту «двойку». Студэнт палічыў тую «двойку» несправядлівай ды абразлівай. За абразу ён вырашыў адпомсціць. Узяў пісталет, прыйшоў на кафедру, стрэліў і забіў выкладчыка.

Толькі ёсць у гэтай драме факт, які прымушае мяне заставацца на шляху слова і не пераходзіць на шлях зброі.

Абражаны студэнт у выкладчыцкай не пабачыў свайго крыўдзіцеля. У кабінеце сядзеў зусім іншы чалавек, зусім іншы выкладчык. Але гэта не спыніла помслівага і раз’юшанага студэнта, і ён забіў іншага. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика