21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Пінску могуць знесці школу, дзе выкладаў Якуб Колас

26.08.2009 12:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 5 гадоў двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі. Раней тут у розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансэр. А яшчэ раней тут знаходзілася школа, у якой выкладаў Якуб Колас.

За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.

Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі. Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.

Дырэктар музэю Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская пра пагрозу над школай, дзе выкладаў класік, не чула. У інтэрв'ю Еўрарадыё яна зазначыла, што важней выратаваць дом у Пінску, дзе жыў Якуб Колас.
Камароўская: Там унутры (я была там гады 2-3 таму) і печ, і дзверы, і падлога — усё, як было пры Коласу, калі ён там кватараваў. І колькі мы ні падымалі пытанне ў Міністэрстве культуры і мясцовых уладаў — нічога не атрымалася, бо там вельмі многа прапісана людзей. І неабходна выдзяляць тады кватэры гэтым людзям.

Лёсам пінскіх будынкаў спн.Камароўская заклапочаная. Досвед купалаўскага музэя (які прывёз фрагмэнты гатэлю "Масква", дзе скончыў сваё жыццё Янка Купала) яна лічыць не дужа прыдатным. Дырэктарка коласаўскага музэя лічыць неабходным ушанаваць памяць класіка ў мясцінах, звязаных з яго імем.

Камароўская: Тут жа стаіць пытанне не аб тым, каб мы ў музей у Мінск узялі дзверы ад школы ці акно нейкае ад школы. Калі ёсць магчымасць, то мэтазгодна там што-небудзь стварыць.
Глеб Паўлоўскі





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 5 гадоў двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика