21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Кастрычніцкая" можа быць зачынена да лістапада

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі на форуме Мінскага метрапалітэна з’явілася інфармацыя, што ўкраінцы адмовіліся дапамагаць беларусам у рамонце станцыі “Кастрычніцкая”. Прычына ў тым, што мы, нібыта, “зажалі бабкі”. Але, як даведалася "Еўрарадыё", справа не ў грошах. Украінскія спецыялісты ўпэўненыя, што за такі тэрмін працу выканаць немагчыма.

Нагадаем, што станцыя метро “Кастрычніцкая” цалкам зачынілася для пасажыраў 9 чэрвеня. Цяпер пад зямлёй дэмантуюцца тры старыя эскалатары і ўсталёўваецца новы, вытворчасці “Крукаўскага вагонабудаўнічага завода” (Украіна). Скончыць рамонт планавалася да 1 верасня. Але спецыялісты з Украіны такі тэрмін лічаць нерэальным. Таму, па іх словах, і не прыехалі дапамагаць.

Крукаўскі вагонабудаўнічы завод: “Нас запрашалі, але ў нас з’явіліся іншыя замовы. Мы папярэджвалі — калі б гэтыя тэрміны былі ўзгодненыя раней, можна было б і пачынаць раней… А так, нават сёння няма ніякай канкрэтыкі, усё толькі вырашаецца, а тэрмін застаецца ранейшым - 1 верасня. Тыя тэрміны, якія заклалі (3 месяцы), яны проста нерэальныя”.

Па падліках кіеўскага метрапалітэна, рэканструкцыя, як мінімум, павінна працягнуцца да лістапада: “Кіеўскі метрапалітэн падлічваў і даваў свае рэкамендацыі. Пры ўсім аб’ёме прац гэта выходзіла 4,5-5 месяцаў”.

Прадстаўнік Крукаўскага вагонабудаўнічага завода патлумачыў "Еўрарадыё" спецыфіку працы. І расказаў, чаму, па яго меркаванні, укласціся да 1 верасня нерэальна.

“Вось глядзіце - чэрвень, ліпень, жнівень. Трэба дэмантаваць усе эскалатары. Спачатку трэба падрыхтаваць для гэтага плошчы… Станцыя, значыцца, закрытая, працы выконваюцца толькі ўначы. Пакуль ідуць толькі падрыхтоўчыя працы, пасля будзе праводзіцца дэмантаж старых эскалатараў. Ізноў, вываз толькі ўначы.

Пасля будзе цалкам прыбірацца стары падмурак, гэта таксама час. Пасля гэтага закладваецца новы падмурак. А падмурку, як вы разумееце трэба выстаяцца - застыць, прыняць свае формы… Гэта таксама час…

Эскалатары старыя трэба не проста паламаць і выкінуць на смецце. Іх трэба ахайна дэмантаваць, усё гэта раскласці і вывезці, каб далей іх можна было дзесьці выкарыстоўваць", - кажа спецыяліст.

Рэканструкцыяй станцыі “Кастрычніцкая” займаецца УП “Мінскметрабуд”. Досведу па дэмантажы эскалатараў арганізацыя не мае. Беларускіх будаўнікоў, вядома, не па сваёй волі паставілі ў такія ўмовы. Таму іх нежаданне каментаваць тэрміны, зразумелае. Кажуць, што на такі аб’ём прац патрэбны год, а не тры месяцы.

“Мінскметрабуд”: “Я б увогуле не хацеў выносіць усю гэтую справу на абмеркаванне грамадскасці. Не трэба нічога каментаваць. Напішыце лепш пра пасяўную ці пра ўборачную.

Усе хочуць чужымі рукамі за тыдзень зрабіць працу, якую трэба выконваць год. Як быццам бы ўсё звалілася з неба… як хатабыч, пацягнуў за валасок і ўсё атрымалася…”





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі на форуме Мінскага метрапалітэна з’явілася інфармацыя, што ўкраінцы адмовіліся дапамагаць беларусам у рамонце станцыі “Кастрычніцкая”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика