21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жарсці вакол Севастопальскага парку ў Мінску

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чыноўнікі сустрэліся зь менчукамі пад пільным наглядам спэцслужбаў.

Жыхары сталічнага мікрараёну “Усход-2” сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Першамайскага раёну з нагоды забудовы Севастопальскага парку.

На сустрэчу, што была арганізаваная ў будынку школы, прыйшло каля ста чалавек. Людзі цікавіліся плянамі адносна забудовы парку, а таксама пратэставалі супраць зьнішчэньня дрэваў. На пачатку сустрэчы сваё меркаваньне адносна забудовы Севастопальскага парку пасьпелі выказаць некалькі чалавек. Затым мікрафон адключылі й кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну сталіцы Мікалай Котаў адказваў толькі на пісьмовыя пытаньні.

Ён, а таксама раённы архітэктар Алег Ахрэм даводзілі да жыхароў, што ў парку будуць зробленыя ходнікі, паставяць лаўкі, а таксама пабудуюць кафэ й шапікі, паркінг для машынаў ды адміністрацыйны будынак.

М. Котаў: Сталовая й шапікі акурат для дзяцей, дзе будзе прадавацца марожанае, піражкі, цукеркі.У тым ліку й піва для тых, хто хоча яго выпіць. Гэта парк, куды людзі павінны прыходзіць адпачываць.

Трэба сказаць, што ў залі былі як прыхільнікі забудовы й рэканструкцыі парку, так і праціўнікі гэтых плянаў.

М. Котаў: Гэтая запіска прыйшла з залі. "Мае бацькі расказвалі, што парк славіўся тым, што там страчвалі цноту, там адбывалася маса згвалтаваньняў (сьмех у залі, крыкі "ганьба!"). Лічу, што парк трэба прывесьці ў цывілізаваны выгляд - з кафэ, кортамі й гэтак далей. Я хачу гуляць па цывілізаваным парку".

Спадарыня: Я лічу, што тут прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёну. Яны пасадзілі сваіх людзей. Ніякіх прыхільнікаў у іх няма. Раён увесь супраць - мы 12 гадоў змагаемся.

Турбавала жыхароў і магчымае закрыцьцё сьвідравін з артэзіянскай вадою, што знаходзяцца на тэрыторыі парку. Мікалай Котаў супакойваў людзей, паабяцаўшы ім, што сьвідравін ніхто не закрые.

М. Котаў: Гэта месца забору вады для горада. На бліжэйшую пэрспэктыву распрацаваная праграма забесьпячэньня горада Менску вадою. І яна прадугледжвае захаваньне ўсіх сьвідравін, што разьмяшчаюцца ў Севастопальскім парку. Гэта я заяўляю афіцыйна.

Актывісты ініцыятыўнай групы па абароне Севастопальскага парку кажуць, што гэта мана. І ім на запыты дасылалі афіцыйныя лісты, у якіх чорным па белым было напісана, што сьвідравіны з артэзіянскай вадой плянуецца зачыніць.

Спадарыня: Раней тут быў плот, хадзілі з сабакамі людзі, якія сьцераглі ўваход на водазабор. Зараз нічога гэтага няма.

Спадарыня: Якім правам адбіраюць ваду нашага раёну й лёгкія нашага раёну?

Прыкры факт: сустрэча менчукоў з адміністрацыяй Першамайскага раёну праходзіла пад пільным наглядам спэцслужбаў. Усё здымалася на відэа. Нават калі журналісты размаўлялі з жыхарамі раёну, супрацоўнікі спэцслужбаў падыходзілі й здымалі, як у людзей бяруць інтэвію, што яны расказваюць. Актывісты ініцыятыўнай групы па абароне Севастопальскага парку зьбіраюцца падаваць скаргі ў міжнародныя арганізацыі, што займаюцца аховай навакольнага асяродзьдзя, бо ня вераць у абяцаньні чыноўнікаў не зьнішчаць парку.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чыноўнікі сустрэліся зь менчукамі пад пільным наглядам спэцслужбаў.Жыхары сталічнага мікрараёну “Усход-2” сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Першамайскага раёну з нагоды забудовы Севастопальскага парку.На сустрэчу, што была арганізаваная ў будынку школы, прыйшло каля ста чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика