Караняплоды i iх хваробы
Караняплоды i iх хваробы
"У мiнулым годзе пры захоўваннi праявiлiся хваробы морквы ў выглядзе гнiлi, а ў канцы захоўвання морква была проста спарахнелая. Можа яна была заражана яшчэ ў час росту? Што гэта за хваробы i як iх пазбегнуць"? Марыя Вышнявец, Мядзельскi раён. Альтэрнарыёз, цi чорная гнiль паражае моркву, сельдэрэй, пятрушку, пастарнак. У маладых раслiн чарнее ножка, у далейшым на лiстах утвараюцца бурыя плямы, якiя пакрываюцца сажыстым налётам. Пры захоўваннi на паражоных караняплодах вiдаць сухiя, вугальна-чорныя плямы. Захворванне падобна на фемоз, але адрознiваецца тым, што на разрэзе паражоная тканка караняплода вугальна-чорная (пры фамозе — карычневая). Каб пазбегнуць гэтага захворвання, перад сяўбой прагравайце насенне ў гарачай вадзе (52—53 градусы) на працягу 15 хвiлiн з далейшым ахаладжэннем, альбо апрацуйце iх бiяпрэпаратам iмунацытафiт. Збiрайце заражаныя лiсты, знiшчайце пасля ўборкi раслiнныя рэшткi, перад закладкай на захоўванне прасушвайце караняплоды на сонцы. Фамоз, альбо сухая гнiль праяўляецца ў канцы вегетацыi ў выглядзе карычневата-шэрых плям на лiстах, затым пераходзiць у цёмна-карычневыя. Тканка становiцца рыхлай, нярэдка з пустотамi, унутры якiх вiдаць грыбнiца. Апырсквайце раслiны ў час вегетацыi 1-працэнтнай бардоскай вадкасцю. Захоўвайце тэмпературны рэжым i патрэбную вiльготнасць пры захоўваннi караняплодаў. Бурая плямiстасць праяўляецца толькi на лiстах морквы ў выглядзе невялiкiх круглаватых цi прадаўгаватых карычневых плям. Каб пазбегнуць гэтага захворвання, таксама як i ў двух папярэднiх выпадках прагравайце насенне ў гарачай вадзе на працягу 15 хвiлiн, перад сяўбой апрацуйце iх бiяпрэпаратамi агат 25К i iмунацытафiт. У перыяд вегетацыi апрацоўвайце раслiны бардоскай вадкасцю, у час захоўвання перыядычна выкiдвайце захварэлыя караняплоды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У мiнулым годзе пры захоўваннi праявiлiся хваробы морквы ў выглядзе гнiлi, а ў канцы захоўвання морква была проста спарахнелая. Можа яна была за |
|