21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабаку пазбавiлi 10 мiльёнаў долараў

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабаку пазбавiлi 10 мiльёнаў долараў

POST factum

Суд Нью-Йорка пастанавiў пазбавiць любiмага сабаку вядомай амерыканскай мiльярдэршы Лявоны Хелмслi, якая памерла амаль год таму, значнай часткi спадчыны — дзесяцi з дванаццацi мiльёнаў долараў, паведамляе Reuters. Аднак, як запэўнiваюць апекуны мальтыйскай балонкi па мянушцы Трабл, пакiнутых грошай ёй хопiць яшчэ на дзесяць гадоў самага раскошнага iснавання.

Сваiм рашэннем суд ухвалiў кампрамiсную дамову памiж спадчыннiкамi Хелмслi i пракуратурай штата Нью-Йорк, згодна з якой 9-гадоваму сабаку дастанецца "ўсяго" 2 мiльёны долараў на падставе таго, што на момант складання завяшчання сама гаспадыня была "псiхiчна нездаровая". Гэтыя два мiльёны, паводле слоў апекуноў, з гакам перакрыюць усе выдаткi — кругласутачную ахову сабачкi (100 тысяч у год), паслугi цырульнiка (8 тысяч) i выдатную ежу (1,2 тысячы). Пры гэтым галоўнаму "кiраўнiку", якi адказвае за "сабачае жыццё", пакладзена з той жа спадчыны 60 тысяч долараў зарплаты ў год.

Другiм (пасля гэтага сабачкi) спадчыннiкам, якi таксама атрымаў вялiкае багацце, стаў Элвiн Розенталь, брат мiльярдэршы, — дасталася дзесяць мiльёнаў долараў. Акрамя таго, яму было даручана кiраванне траставым фондам, з якога i будзе фiнансавацца раскошнае жыццё любiмага сабачкi памерлай i пахаванне жывёлы ў выпадку яе смерцi. Вядома, што Лявона Хелмслi настолькi любiла свайго сабаку, што распарадзiлася пахаваць яго побач з сабой у сямейным маўзалеi. Што датычыцца чацвярых унукаў Хелмслi, дзяцей яе сына, якi памёр у 1982 годзе, то двое з iх атрымаюць спадчыну ў памеры пяцi мiльёнаў долараў, але толькi пры ўмове, што яны будуць наведваць магiлу бацькi не радзей чым адзiн раз у год. Іншыя два ўнукi, паводле ранейшага завяшчання Хелмслi, не атрымалi нiчога "па прычынах, якiя iм вядомыя", цяпер жа, паводле рашэння суда, атрымаюць шэсць мiльёнаў долараў.

Калiсьцi Лявона Хелмслi разам са сваiм мужам Гары заснавалi гiганцкую бiзнэс-iмперыю, якая валодае самай прэстыжнай нерухомасцю ў Нью-Йорку, а таксама сеткай гатэляў у розных рэгiёнах ЗША. У прыватнасцi, iх кампанii Helmsley Enterprises належыць знакамiты хмарачос Empire State Building, якi пасля трагiчнага разбурэння ў 2001 годзе веж-двайнят Сусветнага гандлёвага цэнтра зноў стаў самым высокiм будынкам у Нью-Йорку.

Амерыканская прэса пры жыццi Хелмслi ўзнагародзiла яе мянушкай "каралева дробязнасцi". Як расказаў адзiн з яе былых супрацоўнiкаў, яна аднойчы сказала: "Толькi маленькiя людзi плацяць падаткi". Нягледзячы на тое, што сама Хелмслi гэта адмаўляла, у 1992 годзе ёй давялося правесцi паўтара года ў федэральнай турме за ўхiленне ад выплаты падаткаў. Дарэчы, пазней адзенне, у якiм яна знаходзiлася ў турме, было прададзена на аўкцыёне за 850 тысяч долараў. Вось як робiцца бiзнэс у свеце!

Амерыканцу дазволiлi змянiць iмя

Сваю непахiсную веру ва Ўсявышняга жыхар амерыканскага штата Iлiнойс вырашыў прадэманстраваць, змянiўшы сваё цалкам звычайнае iмя на сiмвалiчнае "Мы верым у Бога", перадае Associated Press.

Незвычайная iдэя прыйшла Стыву Кройшэру на 57-м годзе жыцця. Вырашыўшы не цурацца фармальнасцяў, мужчына падаў прашэнне на змену iмя ў акруговы суд, якi днямi даў станоўчы адказ. Новае iмя In God We Trust, дзе In God стала iмем, а We Trust — прозвiшчам, хутка павiнна з’явiцца ў пашпарце яго носьбiта. Сам "экс-Стыў", якi сумяшчае работу вадзiцеля школьнага аўтобуса з дзейнасцю вольнага мастака, кажа, што новае iмя сiмвалiзуе дапамогу, якую Бог аказваў яму ў цяжкiя перыяды яго жыцця. Цiкава, што амерыканец, якi выбраў сабе такое незвычайнае iмя, цяпер можа знайсцi сябе на любой банкноце i манеце ЗША. Менавiта фраза In God We Trust фiгуруе на амерыканскай валюце побач з надпiсам E Pluribus Unum ("Са шматлiкiх — адзiнае").

У перыяд масавых скарачэнняў жанчыны робяць кар’еру больш паспяхова, чым мужчыны

Вучоныя з Унiверсiтэта Iлiнойса даказалi, што ў эпоху масавых скарачэнняў персаналу кампанii ахвотна прызначаюць жанчын на важныя пазiцыi, i тыя не губляюць шанцу — робяць нашмат больш паспяховыя кар’еры, чым прадстаўнiкi моцнай паловы. Аднак мужчыны хутка наганяюць страчанае...

У рамках даследавання былi прааналiзаваныя дадзеныя аб адной з 500 найбуйнейшых кампанiй ЗША, занятых у сферы прамысловай вытворчасцi. Ацэньвалiся вынiкi скарачэнняў персаналу, якiя гэтая фiрма праводзiла ў сярэдзiне 1980-х i пачатку 1990-х гадоў. Як аказалася, пасля масавых звальненняў жанчыны займалi 36 працэнтаў менеджарскiх пасад — прыкметна больш, чым да пачатку скарачэнняў (24 працэнты). У цэлым жа, кампанii, якiя перажываюць перыяд скарачэнняў, прасоўваюць жанчын па службовых прыступках нашмат хутчэй (на 25 працэнтаў), чым мужчын. Аднак кар’ерныя поспехi прадстаўнiц прыгожай паловы недаўгавечныя: праз год-два колькасць мужчын сярод менеджараў iзноў пачынае ўзрастаць.

Аўтары даследавання тлумачаць гэтую з’яву наступным чынам: кiраўнiцтва кампанiй асцерагаецца, што вялiкая колькасць "жаночых" павышэнняў па службе можа справакаваць незадаволенасць менеджараў-мужчын. Тут выяўляецца феномен так званай "шкляной столi": па меры прасоўвання жанчын па службовых прыступках хуткасць iх кар’ернага росту запавольваецца — яны як быццам упiраюцца ў нябачную, але непераадольную перашкоду.

Рэйтынг краiн, у якiх жывуць самыя прывабныя жанчыны

Часопiс для падарожнiкаў Traveler’s Digest склаў рэйтынг краiн i гарадоў, у якiх жывуць самыя абаяльныя i прывабныя жанчыны. Расiя i яе сталiца займаюць у гэтым спiсе не апошняе месца, хоць i не ўваходзяць у рэйтынг "самых бяспечных", "самых модных" або "самых прыемных для наведвання" месцаў.

Самым прывабным з гэтага пункту гледжання месцам для турыстаў-мужчын, як суб’ектыўна мяркуюць аўтары агляду, з’яўляецца Швецыя i яе сталiца Стакгольм. У гэтым горадзе так шмат прыгожых дзяўчат, што "здаецца, быццам вы патрапiлi ў рэалiцi-шоў аб рабоце топ-мадэляў за прылаўкам. Акрамя таго, шведскiя жанчыны надзвычай прыязныя i выдатна адукаваныя. Яны размаўляюць па-англiйску з брытанскiм акцэнтам, так што вы прымаеце iх за англiчанак", — сцвярджае Traveler’s Digest. Швецыя, як i iншыя скандынаўскiя краiны, — адна з самых бяспечных для турыстаў краiн.

Другое месца па колькасцi прыгажунь на душу насельнiцтва займае Аргенцiна, а менавiта Буэнас-Айрэс, дзе, як вядома, жывуць нашчадкi iтальянскiх эмiгрантаў. Менавiта гэтым фактам, паводле меркавання аўтара, тлумачыцца мадэльная знешнасць аргенцiнак. Паўднёваамерыканскiя жанчыны адрознiвалiся прыгажосцю i ў мiнулым — так, пераможцай першага ў свеце конкурсу прыгажосцi, якi праходзiў у 1888 годзе ў Бельгii, была прызнаная крэолка з Гвадэлупы.

З 3-га па 8-е месца рэйтынгу займаюць краiны Ўсходняй Еўропы i Балтыi: Расiя, Балгарыя, Латвiя, Беларусь, Украiна i Эстонiя адпаведна. "Расiя — радзiма самых прыгожых дзяўчат у свеце. У маскоўскiм метро можна сустрэць больш прыгажунь, чым ва ўсiх Злучаных Штатах", — пiша выданне.

Пры гэтым нi Германiя, нi Францыя, нi Швейцарыя не фiгуруюць у гэтым спiсе. У альпiйскiх краiнах, сцвярджаюць аўтары часопiса для падарожнiкаў, значна больш увагi надаюць знешняму выгляду жывёл. Ёсць нават такi грубы швейцарскi жарт: конкурсы прыгажосцi трэба праводзiць сярод кароў, а не сярод жанчын, таму што каровы прыгажэйшыя, чым жанчыны (трэба разумець — мясцовыя).

Данiя таксама ўваходзiць у лiк самых бяспечных i прыемных месцаў на зямным шары. Дзяўчаты Капенгагена, сведчыць аўтар, адрознiваюцца свабоднай мараллю i поўнай абыякавасцю да сацыяльнага статусу партнёра. У суседняй краiне, Нiдэрландах, прыгажунi раз’язджаюць на веласiпедах замест машын, што дапамагае iм падтрымлiваць сябе ў форме. Амстэрдам, акрамя гэтага, уваходзiць у дзесятку самых модных гарадоў на планеце.

У рэйтынгу гарадоў сярэднiя пазiцыi належаць Варне (Балгарыя), Лос-Анджэлесу (ЗША), Каракасу (Венесуэла), Манрэалю (Канада) i Тэль-Авiву (Iзраiль). Iзраiльскiя дзяўчаты, дарэчы, з 18 гадоў праходзяць службу ў войску. А гэта значыць, што, "калi вы вырашыце здрадзiць, будзьце гатовыя нарвацца на непрыемнасцi", — заўважае аўтар.

Жыццё — на аўкцыён!

Мужчына сярэднiх гадоў вырашыў пачаць усё з чыстага лiста i выставiў усё сваё жыццё на Iнтэрнэт-аўкцыён. Цяпер ён збiраецца адсвяткаваць гэтае рашэнне, пакуль пакупнiкi будуць змагацца за яго работу, дом i сяброў, паведамляе сайт "ФАКТNEWS".

Брытанскi iмiгрант у Аўстралii 44-гадовы Ян Ушэр паабяцаў прадставiць пераможцу аўкцыёну сваiм сябрам, падзялiцца з iм сваiм хобi, а таксама перадаць правы на свой дом коштам 420 тысяч долараў. Калi здзелка адбудзецца, брытанец пакiне сабе толькi пашпарт, гадзiннік, а таксама адзенне, якое будзе на iм у той момант. Паводле слоў Ушэра, ён вырашыў пачаць новае жыццё пасля таго, як расстаўся са сваёй жонкай Лаўрай два гады таму. Такiм чынам, продаж усiх рэчаў здаецца яму лагiчным завяршэннем сямейнай трагедыi.

Праз некаторы час пасля пачатку гандлю, стаўка на жыццё Ушэра дасягнула 300 тысяч долараў. "Я адкрыў бутэльку шампанскага, калi стаўкi перавалiлi за адзнаку 400 тысяч", — заявiў прадпрымальны iмiгрант. — Гэта неверагодна, што стаўкi паднялiся так хутка".

Зрэшты, як пазней высветлiлася, гэта быў толькi пачатак. На сёння жыццё Ушэра ацанiлi ўжо ў 2,2 млн долараў.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Нью-Йорка пастанавiў пазбавiць любiмага сабаку вядомай амерыканскай мiльярдэршы Лявоны Хелмслi, якая памерла амаль год таму, значнай часткi спадчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика