Калі з'явіцца беларуска-расійская база "невыязных"?
Агульную базу "невыязных" грамадзян рыхтуюць беларускія і расійскія праваахоўныя органы. Пра гэта 26 чэрвеня напісала расійская газета "Новые Известия". Выданне спасылаецца на прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія пацвердзілі, што такі праект рэалізуецца. Такім чынам, тыя, хто патрапіў у "беларускі" спіс "невыязных", не змогуць больш выязджаць за мяжу праз Расію. “Еўрарадыё” звярнулася да кіраўніка прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандра Цішчанкі з пытаннем, калі можа запрацаваць база.
Цішчанка:Сказаць канкрэтна дату я не магу, гэта тэхнічныя пытанні. Гэта і каналы сувязі, і фармаванне сервернай базы. Інфармацыю трэба захоўваць, і як правіла, перадаваць. Гэтую інфармацыю трэба паставіць на ўсе пункты пропуску, каб яна даходзіла ў рэальным рэжыме часу. Як адзначаюць спэцыялісты, гэта ня месяц, ня два і ня тры. І цяжка сказаць, ці будзе гэта да канца году. Спачатку ж трэба распрацаваць бюджэт гэтай працэдуры. Аляксандар Цішчанка не пагадзіўся са сцверджаннем “Новых известий” пра тое, што працэс стварэння агульнай базы ініцыюе або фарсуе Мінск. Цішчанка: У нас дакладна такія ж пытанні вырашаюцца і з Украінай, і з краінамі Еўрасаюзу, у тым ліку з краінамі Балтыі і Польшчай. Мы нядаўна падпісалі мемарандум з офісам АБСЕ. На падпісанні мемарандума спадар Шмідт падкрэсліў, што Еўрасаюз таксама зацікаўлены ў стварэнні баз звестак на мяжы Беларусі і Еўрасаюзу. Раней гэтыя базы Еўрасаюз ствараў на мяжы Нямеччыны і Польшчы. Цяпер гэта робім мы. Кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэту падкрэсліў, што размова ідзе не толькі пра тое, каб не пускаць беларускіх невыязных праз расійскія межы, але і пра тое, каб праз Беларусь не праехалі невыязныя расіяне. А тых вялізная колькасць, - кажа суразмоўца “Еўрарадыё”. Цішчанка: Наша беларуская база называецца “крыміналагічная база”. Еўрарадыё: 260 тыс. чалавек? Цішчанка: Зразумейце, 260 тыс. чалавек невыязных - гэта не толькі беларусы. Мы нядаўна атрымалі базу па лініі інтэрполу. Ёсць у базе і расійскія грамадзяне, якія здзейснілі цяжкія злачынствы і знаходзяцца ў вышуку. Сп. Цішчанка адпрэчвае спробы палітызаваць базу звесткаў аб невязных грамадзянах. Цішчанка: Спробы палітызаваць яе - неактуальныя. Ну, раз прыцягнулі спадара Лябедзьку, раз ён з’яўляецца ўдзельнікам працэсу грамадзянскага пазову аб зневажанні гонару і годнасці - не памежнікі ж вырашаюць, што яму абмежаваныя правы на выезд. Беларускі памежны камітэт на сваім сайце падкрэслівае, што вядзе супрацоўніцтва са структурамі і краінамі Еўрасаюзу, іншымі міжнароднымі структурамі (ААН, АБСЕ, СНД, Еўрапол, Інтэрпол), а таксама з Украінай і Расіяй. І са сваімі партнёрамі складае базы звестак “невыязных”. Бо, як падкрэсліў Аляксандр Цішчанка, паміж Лісабонам і Уладзівастокам толькі адна мяжа - беларуская. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульную базу "невыязных" грамадзян рыхтуюць беларускія і расійскія праваахоўныя органы.
|
|