21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі выйшаў дапаможнік па правах студэнтаў

26.08.2009 12:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пабачыла свет кніга "Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць". Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў.

У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў.

Крысціна Карчэўская, кіраўнік праэкта, аўтар: "Мы хацелі зрабіць кніжку пазнавальную, яскравую і каляровую: візуалізацыя праблем і наглядныя шляхі вырашэння, як у любым падручніку, запамінаюцца хутка і надоўга. Мы не імкнуліся зрабіць даведнік, збор законаў, збор каментароў юрыстаў ці яшчэ чагосці вельмі сур’ёзнага і афіцыёзнага. Мы хацелі, каб кніжка была цікавай і патрэбнай, каб яе перадавалі з рук у рукі і чыталі "ад коркі да коркі", бо якраз юрыдычных дапаможнікаў такога плану у Беларусі зараз няма.

Аўдыторыя студэнтаў — самая зацікаўленая, але і самая крытычная. За даволі кароткі час мы распрацавалі канцэпцыю будучай кнігі і ўжо амаль бачылі яе перад вачыма, ведалі, як дамагчыся той цікавасці, якой мы самі патрабуем ад кніг, што трапляюць нам у рук, бо мы самі студэнты.

Каманда сабралася непрафесійная, кожны ўпершыню быў часткай чагосьці агульнага, вялікага і важнага. Тым не менш, да справы ўсе падыйшлі з імпэтам і адказнасцю. Па выніках плённай супрацы калектыў аўтараў плануе працягваць сваю сумесную дзейнасць".

Дапаможнік выйшаў вельмі абмежаваным накладам, таму спяшайцеся замовіць. Распаўсюд вольны! Звяртайцеся chris.gomel-at-gmail.com.





Первоисточник: Белорусские новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет кніга "Будзь у тэме!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика