Выйшаў дапаможнік па правах студэнтаўПабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў. У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў. Крысціна Карчэўская, кіраўнік праэкта, аўтар: «Мы хацелі зрабіць кніжку пазнавальную, яскравую і каляровую: візуалізацыя праблем і наглядныя шляхі вырашэння, як у любым падручніку, запамінаюцца хутка і надоўга. Мы не імкнуліся зрабіць даведнік, збор законаў, збор каментароў юрыстаў ці яшчэ чагосці вельмі сур’ёзнага і афіцыёзнага. Мы хацелі, каб кніжка была цікавай і патрэбнай, каб яе перадавалі з рук у рукі і чыталі «ад коркі да коркі», бо якраз юрыдычных дапаможнікаў такога плану у Беларусі зараз няма. Аўдыторыя студэнтаў — самая зацікаўленая, але і самая крытычная. За даволі кароткі час мы распрацавалі канцэпцыю будучай кнігі і ўжо амаль бачылі яе перад вачыма, ведалі, як дамагчыся той цікавасці, якой мы самі патрабуем ад кніг, што трапляюць нам у рук, бо мы самі студэнты. Каманда сабралася непрафесійная, кожны ўпершыню быў часткай чагосьці агульнага, вялікага і важнага. Тым не менш, да справы ўсе падыйшлі з імпэтам і адказнасцю. Па выніках плённай супрацы калектыў аўтараў плануе працягваць сваю сумесную дзейнасць». Дапаможнік выйшаў вельмі абмежаваным накладам, таму спяшайцеся замовіць. Распаўсюд вольны! Звяртайцеся chris.gomel-at-gmail.com. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! |
|