9 ліпеня а 17-й гадзіне Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (вул. К.Маркса,12) і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё выставы “З найвялікшай жорсткасцю Злачынствы Вермахта ў Польшчы, верасень - кастрычнік 1939 г.”.
Выстава паказвае збродні нямецкай арміі, здейсненыя на польскіх землях у першыя два месяцы другой сусветнай вайны.
Задача экспазіцыі заключаецца і ў тым, каб папоўніць матэрыялы выставы Гамбургскага Інстытута Грамадскіх Даследванняў “Вайна на знішчэнне. Злачынствы Вермахта 1941-1944 гг.”. Шматлікія нямецкія асяроддзі палічылі гэтыя экспазіцыі ганьбой святасці і замахам на добрае імя нямецкага салдата. Выставы выклікалі шырокія дыскусіі на тэму ролі Вермахта ў другой сусветнай вайне. Адназначна сцвярджаецца той факт, што ў нямецкай гісторыі пераважае стэрэатып, паводле якога злачынствы здзяйснялі эсэсаўцы і службоўцы паліцэйскіх фармацый, а франтавыя салдаты прытрымліваліся ваеннага права і змагаліся з пачуццём павагі да праціўніка. Падрываючы гэты стэрэатып, гамбургскія выставы садзейнічалі ўмацоўванню другога фальшывага міфа: дзеянні Вермахта мелі злачынны характар толькі з чэрвеня 1941 г., пасля нападзення на Савецкі Саюз. З першага дня вайны нямецкая армія дзейнічала з пагардай да міжнародных канвенцый, а “рыцарскім” салдатам Вермахта дазвалялі чыніць шматлікія злачынствы над палоннымі і насельніцтвам.
На выставе прадстаўлены прыклады злачынстваў, за якія бясспрэчную адказнасць нясуць нямецкія салдаты. Гэта перыяд з 1 верасня па 25 кастрычніка 1939 г. - час функцыянавання так званай вайсковай адміністрацыі. У той час Вермахт з’яўляўся вышэйшай уладай на акупіраванай тэрыторыі: нёс прававую адказнасць за дзейнасць усіх аб’яднанняў і ўстаноў Трэцяга Рэйха на занятай немцамі тэрыторыі II Рэчы Паспалітай.
Экспазіцыя падзелена на некалькі тэматычных блокаў. Прадстаўлены спосабы нямецкай ваеннай падрыхтоўкі, мілітарныя, ідэйныя і палітычныя аспекты, развіццё нямецкай і савецкай ваенных машын у верасні 1939 г.. Дакументальна пацверджаны акты злачынстваў, здзейсненых падчас авіяцыйных бамбардзіровак, а таксама праявы антысемітызму і збродняў, учыненых над інтэрніраванымі асобамі, грамадзянскімі абаронцамі і ваеннапалоннымі.
9 ліпеня а 17-й гадзіне Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (вул. К.Маркса,12) і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё выставы “З найвялікшай жорсткасцю Злачынствы Вермахта ў Польшчы, верасень - кастрычнік 1939 г.”.Выстава паказвае збродні нямецкай арміі, здейсненыя на польскіх землях...
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.