У цэнтры Віцебска гарэў аўтафургон Гарадокскай птушкафабрыкі
28 чэрвеня ў цэнтры Вiцебска на скрыжаваннi вулiц Белабародава i Герцэна загарэўся аўтафургон Гарадокскай птушкафабрыкi, якi перавозiў пустую тару з-пад яйкаў. Аб тым, што праз шчылiны заднiх дзвярэй iдзе дым, кiроўцу фургона паведамiлi iншыя аўтамабiлiсты, калi ён спынiўся на чырвоны сiгнал светлафора. Самастойна пагасiць узгаранне яму не ўдалося, i прыйшлося выклiкаць выратавальнiкаў.
На месца здарэння неўзабаве прыбылi тры машыны МНС. Для таго, каб патушыць пажар, з падпаленага фургона вынялi кардонныя скрынкi i латкi для яйкаў. Дзякуючы аператыўнасцi пажарных, аўтамашыне нанесеная мiнiмальная шкода, пацярпела ў асноўным скарыстаная картонная тара. Кiроўца мяркуе, што ўзгаранне магло адбыцца ад кiнутага кiмсьцi падчас пагрузкi недакурка. Варта адзначыць, што нягледзячы на тое, што чатыры аўтамабiля МНС i ратавальнiкi на мокрай ад дажджу вулiцы стваралi для патоку аўтатранспарту пэўныя перашкоды, да месца здарэння не прыбыла не аднаго экiпажа ДАI, паведамляюць Народныя навiны Вiцебска. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 чэрвеня ў цэнтры Вiцебска на скрыжаваннi вулiц Белабародава i Герцэна загарэўся аўтафургон Гарадокскай птушкафабрыкi, якi перавозiў пустую тару з-пад яйкаў. |
|