Рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў атрымаў дзяржаўную ўзнагароду Літвы
Дзяржаўную ўзнагароду Літвы атрымаў рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў. Ён патрапіў у лік асобаў, якія сёння атрымлівалі ўзнагароды з рук прэзідэнта гэтай краіны Валдаса Адамкуса.
Сёння ў Літве адзначаецца Дзень дзяржавы. Нагодай для святкавання з'яўляецца 755-я гадавіна каранацыі ў Наваградку караля Вялікага княства Літоўскага Міндоўга.У Беларусі, якая мае непасрэднае дачыненне да гэтай падзеі, угодкі каранацыі на дзяржаўным узроўні не адзначаюцца. Як інфармуе прэс-служба ЕГУ, Міхайлаў атрымаў Камандорскі крыж Ордэна "За заслугі перад Літвой". Такая ж узнагарода была ўручаная і старшыні Кіруючай рады ЕГУ, губернатару акругі Стакгольма Перу Ункелю. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўную ўзнагароду Літвы атрымаў рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў. |
|