Апазіцыянерам пачалі паказваць фотаробат падазраванага ў выбуху
Фотаробат чалавека, які можа быць датычны да мінскага выбуху 4 ліпеня, пачалі паказваць актывістам дэмакратычнага руху, якіх апошнімі днямі выклікаюць на размовы ў міліцыю і КДБ у розных рэгіёнах краіны.
Як паведаміла Еўрарадыё жыхарка Нясвіжу Наста Азарка, у мясцовым аддзеле КДБ ёй паказвалі гэты фотаработ: "У яго вельмі тлусты твар, паголеная галава, касыя вочы, вусоў ці барады няма. Здаецца, пазнаць кагосьці па такім фотаробаце абсалютна немагчыма". Адзначым, што самі праваахоўнікі лічаць гэты фотаробат "недасканалым" і спадзяюцца, што яго ўдасца дапрацаваць. Гэтым яны тлумачаць той факт, што фотаробат не быў распаўсюджаны праз СМІ. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотаробат чалавека, які можа быць датычны да мінскага выбуху 4 ліпеня, пачалі паказваць актывістам дэмакратычнага руху, якіх апошнімі днямі выклікаюць на размовы ў міліцыю і КДБ у розных рэгіёнах краіны. Як паведаміла Еўрарадыё жыхарка Нясвіжу Наста Азарка, у мясцовым аддзеле КДБ ёй паказвалі гэты фотаработ:"У яго...
|
|