Загінуў беларускі пісьменнік Браніслаў Спрынчан
У Мінску пад коламі аўтамабілю загінуў пісьменнік Браніслаў Спрынчан.
Агенцтва "Мінск-навіны" паведамляе, што ён пераходзіў праспект Пераможцаў па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло і патрапіў пад легкавік. Траўмы, якія атрымаў 79-гадовы Браніслаў Спрынчан, былі смяротнымі. Высветлілася, што ўтрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы было на ўзроўні 3,56 праміле. Таксама ў мужчыны не было пасведчання кіроўцы. Браніслаў Спрынчан нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў вёсцы Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна). Ён працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Нёман". Друкаваўся ад 1949 года. Пісаў на ручкай мове. Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пад коламі аўтамабілю загінуў пісьменнік Браніслаў Спрынчан. |
|