Мінская міліцыя не прызнае, што ловіць "маладых мужчын з бародкай"
Сталічная міліцыя не пацвярджае інфармацыю, што па справе выбуху ў Мінску 4 ліпеня мэтанакіравана шукае "мужчынаў з бародкай".
Нагадаем, сёння стала вядома, што адбываюцца затрыманні ў адпаведнасці з новым фотаробатам, паводле якога падазроны - гэта "малады, хударлявы чалавек з невялікай бародкай". Пра гэта сведчыў адзін з тых, хто патрапіў пад "зачыстку". Ён правёў у міліцыі 4 гадзіны. У яго знялі адбіткі пальцаў і высвятлялі, дзе ён знаходзіўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі кажа, што гэта "чуткі". Паводле яго словаў, канчатковай версіі фотаробата няма дагэтуль. Аляксандр Ластоўскі: "Фотаробат складаецца і дапрацоўваецца, зыходзячы з паказанняў сведкаў. Канчатковай версіі фотаробата пакуль няма". Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічная міліцыя не пацвярджае інфармацыю, што па справе выбуху ў Мінску 4 ліпеня мэтанакіравана шукае "мужчынаў з бародкай". Нагадаем, сёння стала вядома, што адбываюцца затрыманні ў адпаведнасці з новым фотаробатам, паводле якога падазроны - гэта "малады, хударлявы чалавек з невялікай бародкай". |
|