Кейс паралізаваў рух у метро
Кейс паралізаваў рух у метро
У Мiнску эвакуявалi пасажыраў са станцыi метрапалiтэна. Інцыдэнт адбыўся каля паловы адзiнаццатай вечара ў чацвер на першай лiнii станцыi метро "Уручча": тут дзяжурны мiлiцыянер знайшоў на платформе безгаспадарны чорны дыпламат. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, сярод пасажыраў, да якiх звярнуўся пiльны праваахоўнiк, гаспадара кейса не было. А таму мiлiцыянер, якi дзейнiчаў па iнструкцыi, хутка перадаў iнфармацыю аб знаходцы ў дзяжурную часць i дзяжурнай па станцыi. Пасажыраў, якiя знаходзiлiся на платформе эвакуявалi. Зразумела, рух цягнiкоў на станцыях метро "Ўручча", "Барысаўскi тракт" i "Ўсход" быў спынены. А да ачэпленага месца здарэння прыбылi супрацоўнiкi падраздзялення размiнiравання, якiя накрылi падазроны дыпламат супрацьвыбуховым прыстасаваннем "Фантан ЗМ". Якраз пасля гэтага праваахоўнiкам паступiла iнфармацыя, што знайшоўся рассеяны гаспадар дыпламата: ён апiсаў свой кейс, забыты на станцыi, якi быў поўнасцю iдэнтычны знойдзенаму. Як высветлiлася пасля, калi дыпламат быў адкрыты, у iм сапраўды знаходзiлiся асабiстыя рэчы разявакi. Пасля гэтага метро зноў запрацавала. У вынiку няўважлiвасцi, якую дазволiў сабе адзiн пасажыр, рух цягнiкоў у метро быў спынены на паўгадзiны, што, мiж iншым, прынесла шмат нязручнасцяў многiм людзям. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску эвакуявалi пасажыраў са станцыi метрапалiтэна. Інцыдэнт адбыўся каля паловы адзiнаццатай вечара ў чацвер на першай лiнii станцыi метро " |
|