Пяць тапельцаў за дзень
Пяць тапельцаў за дзень
Толькi за 13 лiпеня на Брэстчыне ўтапiлася пяць чалавек.
Спачатку ў 14.30 на возеры па вул. Валадарскага захлынуўся
32-гадовы беспрацоўны з Брэста, а праз паўгадзiны ў Мухаўцы ўтапiўся яшчэ адзiн
беспрацоўны з абласнога цэнтра. Каля в. Дубновiчы Пiнскага раёна пайшоў на дно
ракi Бобрык жыхар Пiнска, а ў Днепра-Бугскiм канале каля в. Дубое Пiнскага раёна
ўтапiўся беспрацоўны. А апошнiм у 21.25 вечара развiтаўся з жыццём у тым жа Днепра-Бугскiм
канале каля в. Ляхавiчы Драгiчынскага раёна жыхар в. Новая Папiна.
Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi за 13 лiпеня на Брэстчыне ўтапiлася пяць чалавек. |
|