21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Віталь Гардзей: "Мне не было сорамна за бескарысна пражытыя гады"

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віталь Гардзей: "Мне не было сорамна за бескарысна пражытыя гады"

Дождж, якi нагнятаў абстаноўку ў першы дзень конкурсу маладых выканаўцаў, як быццам узяў тайм-аўт. I ўдзельнiкi, скарыстаўшы момант, далi дыхту. А можа, проста пад фанаграму, няхай сабе i "мiнус 1", выступаць прасцей, чым з вялiкiм аркестрам? Не, хутчэй, справа ў тым, што эстрадная песня кампазiтара краiны i на мове краiны, якую прадстаўляе кожны ўдзельнiк, блiжэй да розуму i сэрца. Найперш уласна выканаўцы.

...Прагучала фiнальная песня ў выкананнi ўсiх канкурсантаў, i за кулiсамi пачалося стоўпатварэнне. Вiталь Гардзей адразу пасля абвяшчэння балаў апошняй удзельнiцы трапiў у шчыльнае кольца журналiстаў. А як iнакш: калi Гран-пры дастаецца лiтоўцу Данатасу Монтвiдасу з яго недасяжнымi 210 баламi, то ў расiянкi Лены Валеўскай i беларуса Вiталя Гардзея — абсалютна роўная колькасць балаў, па 201 — i падзеленае першае месца? Ёсць з чым павiншаваць!

— Нават не памятаю, хто мне паставiў "дзесяткi", — узбуджана тараторыць Вiталь. — Расiя? Дзякуй Алегу Газманаву, не чакаў! Ад любога з членаў такога журы прыемна атрымаць 10.

— Задаволены?

— Вельмi. Хоць для мяне балы — не самае галоўнае. Важна, што я сёння атрымаў такi кайф ад выступлення! Я адчуваў сябе больш упэўнена, чым у першы дзень, i гэта адбiлася на ацэнках. Мяне павiншавала Iрына Дарафеева, i ўпершыню ў жыццi пахвалiў Юрый Саваш, што было таксама надзвычай прыемна. Не буду паўтараць, што менавiта ён сказаў, але пачуць такое — дарагога каштуе. Вельмi добрыя, цёплыя i патрэбныя словы.

— У першы дзень па вынiках ты ўваходзiў у пяцёрку лiдараў, але, як нам здалося, быў крыху незадаволены з-за ацэнак?

— Быў, але не з-за ацэнак. Проста, выступаючы з аркестрам, я перахваляваўся, бо адчуваў адказнасць не толькi за самога сябе, але i "за таго хлопца". Не тое каб былi накладкi — я цалкам давяраю аркестру Фiнберга — але празмернае хваляванне дало аб сабе знаць. Гэта натуральна падчас любога жывога выступлення, але ўсё ж — конкурс, нервы... На гэты раз усё залежала ад мяне, я пастараўся сабрацца. Словам, мне не сорамна за сябе i за бескарысна пражытыя гады. (Смяецца.)

У гэты час падаспелi новыя вiншаваннi — намеснiк мiнiстра культуры Ўладзiмiр Рылатка стрымана пацiснуў маладому выканаўцу руку i пахвалiў: "Малайцом!". Затое мама Вiталя, кiраўнiк бабруйскага тэатра песнi "Шына-най" Ала Ефiменка, спусцiўшыся з залы, не хавала захаплення i расчулена абняла сына.

— Цябе падтрымлiвала толькi мама?

— Так, тата застаўся дома. Аднак затое яшчэ мяне падтрымлiваў старэйшы таварыш, з якiм я пазнаёмiўся некалькi дзён таму — i цяпер магу сказаць, што вельмi палюбiў Чэхiю, хоць быў там даволi даўно. Там цудоўныя людзi!

— Цi звярнуў ты ўвагу, што ў вас з малдаўскiм канкурсантам Вiцем Баланам аднолькавыя касцюмы?

— Я ў сваiм, памятаеш, выступаў яшчэ ў першы дзень. Я ўвогуле не прыхiльнiк таго, каб здзiўляць публiку якiмi-небудзь выдумкамi на галаве цi ў вобразе. Проста мне ў iм зручна, камфортна. Тым больш, у першы дзень ён прынёс мне хоць маленькую, ды ўдачу — i я вырашыў касцюм не мяняць. Дый журы, лiчу, калi бачыць удзельнiка то ў адным касцюме, то ў другiм — не запамiнае самога выканаўцу. Што да Вiктара Балана — ён сам быў у шоку, калi ўбачыў, наколькi мы падобна апранутыя. Мы тут ужо нават прыдумалi легенду, што хлопцу спадабаўся мой касцюм, ён пабег у краму i хуценька купiў сабе гэткi ж самы. (Смяецца.) Насамрэч Вiктар — класны хлопец, i я лiчу, што спяваў ён выдатна.

— Каго яшчэ з канкурсантаў ты для сябе вылучыў бы?

— Лiтоўца, натуральна. Нездарма менавiта ён атрымаў адзiную "дзесятку" ад старшынi журы. Юля — я называю яе Юля, так больш звыкла — з Нiдэрландаў: яна вельмi пазiтыўны чалавек, сапраўдны, шчыры. Добрыя хлопцы з Балгарыi, з Малдовы, з Узбекiстана, з Азербайджана (хоць ён i не трапiў у фiнал). Вось, не пакрывiўшы душой, сцвярджаю — яны ўсе класныя! I мы так пасябравалi, што большасць вырашылi застацца ў Вiцебску да канца, так што, спадзяюся, мы яшчэ пагуляем па горадзе, пабудзем разам — i ўвогуле сустракаемся не ў апошнi раз. Мне нават шкада, што ўсё ўжо скончылася i пайшоў адваротны адлiк. Хацелася б затрымаць гэта адчуванне эйфарыi...

Вечарам у Вiцебскай абласной фiлармонii адбылося канчатковае падвядзенне вынiкаў i "раздача сланоў" канкурсантам. Прычым незалежна ад атрыманых прызоў ва ўсiх iх так ззялi вочы, як быццам перамаглi ўсе 15. Вось што такое яна — фестывальная эйфарыя. Хочацца заразiцца i зарадзiцца гэтым адчуваннем як мiнiмум да наступнага "Славянскага базару". Ну а пакуль што — дзякуй, "Вiцебск-2008", за дастаўленае задавальненне!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагучала фiнальная песня ў выкананнi ўсiх канкурсантаў, i за кулiсамi пачалося стоўпатварэнне. Вiталь Гардзей адразу пасля абвяшчэння балаў апошняй у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика