21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мінчукі ідуць абараняць Лошыцкі парк

26.08.2009 12:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лошыцкім парку знішчаць яблыневы сад і перабудуюць сядзібу Прушынскіх. Такая перспектыва для ўлюбёнага месца адпачынку мінчукоў з’яўляецца самай рэальнай. Але мінчукі моўчкі губляць парк не збіраюцца. У Сеціве пачалася кампанія ў яго абарону.
Зараз мы ідзем па Лошыцкім парку з мастачкай Нікай Сандрос, якая раніцай 18 ліпеня ўзняла на вушы ўвесь беларускі сегмент ЖЖ з ініцыятывай правесці акцыю ля паркавай брамы.

Ніка Сандрос: “Раніцай я прачытала навіну на tut.by… У мяне слёзы з вачэй пацяклі. Я лічу, што гэта недапушчальна! У кожнага жывога чалавека з гэтым месцам нешта звязана: нехта тут гуляў з каханым, нехта адпачываў з сям’ёй, але гэта абсалютна шчаслівыя ўспаміны. І шмат хто выказаўся за тое, каб у панядзелак, 21 ліпеня, а 8-й увечары прыйсці, і шмат хто змясціў у сваім блогу банер, што заклікае людзей прыйсці. Я спадзяюся, што людзі прыйдуць".

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сцвярджае, што прычыны для занепакоенасці ў мінчукоў сапраўды ёсць.

Антон Астаповіч: "Таварыству паступіла інфармацыя, што сядзібны дом будуць рэстаўраваць, але вельмі па-беларуску. Гэта разборка асноўных канструкцыяў і пасля муляжаванне з сучасных матэрыялаў".
Мікалай Карняйчук: “Адкуль такая інфармацыя?”
Антон Астаповіч: “Я не магу раскрываць свае крыніцы, бо падстаўлю людзей, што працуюць ва ўладных структурах. Гэта інфармацыя спраўджаная навуковым кіраўніком аб’екта Галінай Левінай, якая сказала, што аніводны такі дакумант яна не падпіша”.

Нягледзячы на перасцярогу аб аварыйным стане будынку, дзверы сядзібы Прушынскіх мы заспелі адкрытымі. Па словах супрацоўніка “Мінскзеленбуда” Уладзіміра Улаховіча, які назірае за Лошыцкім паркам, у сядзібе працуюць рэстаўратары, і яе гістарычнай каштоўнасці нічога не пагражае. А вось яблыневы сад, што складае паўночную частку парку, хутчэй за ўсё знікне з карты Мінска.

Уладзімір Улаховіч: “Ну, пад плямы забудовы там нешта трапляе. Але сады - гэта ж не культурная спадчына. Культурная спадчына вось - дубы 200-гадовыя. А 20-гадовы сад - што? Хібы мы здзівім каго-небудзь гэтым садам?”

Тым часам на беразе сажалкі, якая абмяжоўвае парк з поўдня, працуюць бульдозеры і іншая будаўнічая тэхніка. “Пашпарт аб’екту” паведамляе, што тут адбываецца “ачыстка вадаёма р. Лошыца з рэканструкцыяй інжынерных пабудоў і добраўпарадкаваннем прылеглай зоны Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу”. Антон Астаповіч заўважае, што будаўніцтва вядзецца з парушэннем беларускага заканадаўства і міжнародных методыкаў.

Антон Астаповіч: “Сажалкі даўно трэба было чысціць, бо яны і зараслі, і заглеіліся. Але ж насыпанне штучных выспаў - стварэнне дадатковых ландшафтных элементаў, якія гістарычна не абгрунтаваныя, - гэта ёсць папросту грубае парушэнне”.

Сёлета мінчукі нарэшце маюць рэальны шанец атрымаць замест Лошыцкага парку яшчэ адно папсовае месца для “культурнага” адпачынку, накшталт парку імя Горкага. Тым, хто 21 ліпеня збярэцца ля ўваходу ў парк, будзе што абмеркаваць.

Фота — Radzima.org





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лошыцкім парку знішчаць яблыневы сад і перабудуюць сядзібу Прушынскіх.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика