У бацькоў Сяргея Скрабца канфіскуюць маёмасць
Сёньня Менскі гарадзкі суд вынес вэрдыкт — канфіскаваць маёмасьць бацькоў апазыцыйнага палітыка, намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Скрабца.
Адразу пасьля арышту Сяргея Скрабца праваахоўныя органы апісалі маёмасьць — яго, ягонага брата Аляксандра і ягоных бацькоў. Бацькі былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў двойчы абскарджвалі рашэньне аб канфіскацыі іх маёмасьці. І двойчы суд Першамайскага раёну прызнаваў іх заяву слушнай. Цяпер гарадзкі суд пастанавіў канфіскаваць маёмасьць. Гэта - мэбля, лядоўня, тэлевізар, сантэхніка і гэтак далей. Усё куплялася амаль 30 гадоў таму. Сяргей Скрабец быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Нацыянальнага сходу Беларусі (2000-2004 гады). Некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году разам з дэпутатамі з гэтай групы Уладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым правялі галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і супраць унясеньня паправак ў выбарчае заканадаўства. Дэпутаты таксама патрабавалі вызваліць палітвязьня Міхаіла Марыніча. Быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і ў лютым 2006 асудзілі на два з паловай гады. Разам з Аляксандрам Казуліным у калёніі “Віцьба-3” трымаў галадоўку. Рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі 15 лістапада 2006 году. Первоисточник:
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|