Лявон Вольскі зайграе міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку»24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга») з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому «Куплеты і прыпевы». Мерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. «Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасці...» — патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца. «Вірус быў сапраўды нейкі дзікі, але з дапамогай лекараў атрымалася яго перамагчы, — распавядае Вольскі зараз. — Таму чакаю ўсіх у гэты чацьвер у «Містэрыі». Будзе міні-канцэрт, аўтограф-сэсія і фота». Нагадаем, што больш выступаў з праграмай «Куплеты і прыпевы» музыка не плануе. CD-верcія сольнага альбому Лявона Вольскага, якая з’явілася ў продажы некалькі тыдняў таму, дадаткова змяшчае караоке-версіі ўсіх песень, а таксама тэксты, акорды і слоўнік выкарыстаных тэрмінаў. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга») з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому «Куплеты і прыпевы». |
|