Дачныя падказкi
Дачныя падказкi
У час гарачых дзён пры слабай вентыляцыi тэмпература паветра ў цяплiцы даходзiць да небяспечнага ўзроўню i раслiны пачынаюць скiдваць кветкi i завязi. Шкодныя таксама прамыя сонечныя промнi, якiя таксама выклiкаюць ападанне завязяў. Многае залежыць ад канструкцыi цяплiц. Трэба памятаць, што меншыя перапады тэмпературы ў цяплiц, устаноўленых у напрамку ўсход-захад. Лепшую вентыляцыю даюць адчыненыя дзверы i форткi, зробленыя ў даху. Адчыняць iх трэба зранку, каб зменшыць вiльготнасць, якая накапiлася за ноч. Калi тэмпература паветра вышэй за 25 градусаў, то няхай дзверы i форткi будуць адчыненымi ўвесь дзень, а пры цёплых начах — i ноч таксама. Калi вонкавыя сценкi цяплiцы спырснуць мелам (1,5—2 кг мелу на 10 л вады) з дабаўленнем 400 г малака, то гэта можа знiзiць тэмперату паветра ў цяплiцы. Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час гарачых дзён пры слабай вентыляцыi тэмпература паветра ў цяплiцы даходзiць да небяспечнага ўзроўню i раслiны пачынаюць скiдваць кветкi i завязi.
|
|